Дэпартамент па меліярацыі і воднай гаспадарцы
Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

В-779

Нагрудны знак «Ганаровы меліяратар»: Шасцярня серабрыстага металу. Унутры па крузе, яки заліты чырвонай эмаллю, выкананы надпіс «ДЭПАРТАМЕНТ ПА МЕЛІЯРАЦЫІ І ВОДНАЙ ГАСПАДАРСЦЫ». Унутры круга з жоўтага металу – выявы палёў меліяратыўных зямель, гідратэхнічнага збудавання і меліяратыўнага канала сіняга колеру, на якім размешчаны надпіс «ГАНАРОВЫ МЕЛІЯРАТАР». У верхняй частцы – зялёны контур Рэспублікі Беларусь, по вонкавым краі – вянок з калосся і бутонаў канюшыны.

Зацверджаны Загадам Дырэктара Дэпартамента ад 17.11.2009 № 122.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 23.11.2009. Нумар рэгістрацыі В-779.