Разведка Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

880 Разведка ВС РБ

Геральдычны знак-эмблема: Пяціпрамянёвая рыфлёная зорка, у цэнтры якой на залатым картушы размешчана чырвоная пяціканцовая зорка (зверху) і выява срэбнага кажана з часткай зямнога шара і пяццю зоркамі на блакітным фоне (у цэнтры).

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 07.10.2011 № 884.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.10.2011. Нумар рэгістрацыі В-880.

881 Разведка ВС РБ

Флаг: Чырвонае палотнішча з касым чырвоным крыжам, які аблямаваны белым, у цэнтры – геральдычны знак-эмблема разведкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 07.10.2011 № 884.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.10.2011. Нумар рэгістрацыі В-881.

 

В-721

Памятны нагрудны знак «90 годдзе ваеннай разведкі»: У цэнтры размешчана выява кажана над зямным шарам, па крузе – лаўровы вянок, пад крыламі – даты «1918», «2008».  

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 12.09.2008 № 840.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.12.2008. Нумар рэгістрацыі В-721.

В-1450 Военная разведка

Памятны нагрудны знак «Ваенная разведка Рэспублікі Беларусь. 100 год»: Пярэдні бок нагруднага знака ўяўляе сабой тры аб’ёмныя элементы: першы элемент – абрамлены борцікам круг серабрыстага колеру (колер антычнага срэбра) дыяметрам 32 мм на якім размешчаны лаўрова-дубовы вянок, які змацаваны у ніжняй частцы перавяззю такога ж колеру. Таксама, у ніжняй частцы вянка размешчана рэльефная выява юбілейнай лічбы «100» (эмаль чырвонага колеру); другі элемент – дзесяціпрамянёвая ордэнская зорка светла-серабрыстага колеру; трэці элемент – фігурны шчыт (барочнага тыпу), які увянчаны пяціканцовай зоркай чырвонага колеру. Аблямоўка шчыта залацістага колеру. Фігурны шчыт размешчаны на фоне другога элемента. У цэнтры шчыта над стылізаванай выявай зямнога шара з мерыдыянамі і паралелямі на фоне глыбокага сіняга колеру (элемент геральдычнага знака-эмблемы ваеннай разведкі Рэспублікі Беларусь) размешчана аб’ёмная выява кажана, якая акружана пяццю залацістымі зоркамі.

Адваротны бок юбілейнага знака (колер антычнага срэбра) абрамлены борцікам. У цэнтры размешчаны стылізаваны контур Рэспублікі Беларусь залацістага колеру, пасярэдзіне якога размешчана надпіс «Рэспубліка Беларусь». У верхняй частцы па радыусе нанесены рэльефны надпіс (колер антычнага срэбра) «ВАЕННАЯ РАЗВЕДКА», а ў ніжняй частцы, таксама па радыусе, нанесены рэльефныя даты «1918–2018» (колер антычнага срэбра). Верхні і ніжні надпісы раздзелены дзвюма рэльефнымі стылізаванымі зорачкамі таго ж колеру.

Юбілейны знак пры дапамозе вушка i кольца злучаны з пяцівугольнай калодкай, якая абцягнута муаравай стужкай чырвонага колеру, шырынёй 24 мм. Краі стужкі абведзены падоўжнымі лініямі сіняга і зялёнага колеру шырынёй па 1 мм. На вадлегласці 1,2 см ад левага краю муаравай стужкі размешчаны тры падоўжныя лініі белага, чорнага і жоўтага колеру адпаведна шырынёй 3 мм. На адваротным баку калодкі размешчана шпілька для мацавання юбілейнага знака да адзення.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 08.2018 № 1212. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.12.2018.  Нумар рэгістрацыі В-1450.