Галоўная ваенная інспекцыя
Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

В-1353 ВС РБ Главная военная инспекция_Э

Эмблема: Фігурны срэбны шчыт з аблямоўкай і заклёпкамі, у цэнтры якога размешчана пяцівугольная гранёная зорка чырвонага колеру з залатой аблямоўкай, якая абрамлена лаўрова-дубовым вянком. За шчытом – перакрыжаваныя мячы рукаяцямі ўверх. У цэнтры – фасцыі. Кампазіцыя абрамлена дубовым залатым вянком.

Зацверджана Загадам Міністра абароны ад 07.04.2017 № 444.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.08.2017. Нумар рэгістрацыі B-1353.

В-1354

Нагрудны знак: Срэбны фігурны шчыт з аблямоўкай і заклёпкамі. У  верхняй частцы ў чырвоным полі – разгорнутая срэбная кніга, ніжэй – надпіс  «ГАЛОЎНАЯ ВАЕННАЯ ІНСПЕКЦЫЯ УЗБРОЕНЫХ СІЛ». Над шчытом размешчана чырвоная пяцівугольная гранёная зорка, за шчытом – перакрыжаваныя мячы рукаяцямі ўверх, унізе – стужка чырвона-зялёнага колеру. Знак абрамлены лаўрова-дубовым вянком.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 07.04.2017 № 444.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.08.2017. Нумар рэгістрацыі В-1354.