Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

07oborona_emb

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой залацістую выяву шастапёра, які акружаны дзвюма чырвонымі стрэламі, якія сыходзяцца, у спалучэнні з вянком з залацістых дубовых і лаўровых галінак на фоне увянчанага залацістай пяціканцовай зоркай фігурнага шчыта (барочнага тыпу) чорнага колеру. Аблямоўка шчыта залацістага колеру. Фігурны шчыт размешчаны на фоне ордэнскай зоркі серабрыстага колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.04.2003 № 163.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.10.2003. Нумар рэгістрацыі А-26.

07oborona_emb

Флаг: Прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру даўжынёй 200 см, шырынёй 133 см, якое падзелена чатырохканцовым зялёным з белымі акантоўкамі лапчатым крыжам. У цэнтры палотнішча размешчана выява геральдычнага знака-эмблемы Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, роўная па вышыні 2/5 шырыні флага. Флаг з правага і адваротнага бакоў мае аднолькавы малюнак. Дапускаецца выраб флага большага ці меншага памеру з захаваннем суадносін шырыні флага да яго даўжыні 2:3 і адпаведных прапорцый.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.03.2007 № 150.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 12.04.2007. Нумар рэгістрацыі А-89.

В-721

Памятны нагрудны знак «90 годдзе ваеннай разведкі»: У цэнтры размешчана выява кажана над зямным шарам, па крузе – лаўровы вянок, пад крыламі – даты  «1918», «2008».

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 12.09.2008 № 840.  

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.12.2008. Нумар рэгістрацыі В-721.

А-218
А-218-реверс

Юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікоў»:      На круглай падвесцы залацістага колеру размешчана выява байца і партызан (мужчыны і жанчыны), справа – лаўровая галінка. Пяцівугольная калодка – светла-зялёнага колеру з чырвонай паласой пасярэдзіне і чорна-жоўта-чорнай па краях.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.01.2014 № 14.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2015. Нумар рэгістрацыі А-218.

А-219
А-219-реверс

Юбілейны медаль «70 лет Победы в Великой Отечественной войне 1991–1945 гг.»:         Чырвоная зорка на пяцівугольнай залацістай падложцы, у цэнтры, на чырвоным крузе размешчаны залацістыя серп і молат. Пяцівугольная калодка з пунсовай паласой пасярэдзіне і чаргаваннем чатырох жоўтых і трох чорных палос па краях.

Зацверджаны Загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.05.2014 № 236.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2015. Нумар рэгістрацыі А-219.