Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь

08voorujon_emb

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой пяціпрамянёвую зорку цёмна-чырвонага (рубінавага) колеру з рэльефнымі гранямі і залацістым кантам, якая накладзена паверх  вянка з залацістых дубовых (злева) і лаўровых (справа) галінак.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.11.2000 № 600.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 05.04.2006. 05.04.2006. Нумар рэгістрацыі А-79.

08boevoe_znama

Баявы Сцяг вайсковай часці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь: Складаецца з падвойнага палотнішча, дрэўка з навершам і падтокам, шнура з кутасамі і сцягавых стужак. Палотнішча Баявога Сцяга прамавугольнае, даўжынёй 155 см, шырынёй 105 см, вырабляецца з шаўковага сцягавага фаю чырвонага колеру і па краі трох бакоў абшываецца залацістымі шаўковымі махрамі. Па краі боку палотнішча, якім яно мацуецца да дрэўка, размешчана белая аблямоўка шырынёй 25 см з вышытым нацыянальным арнаментам чырвонага колеру. На правым баку полотнішча ў цэнтры размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь дыяметрам 45 см. Над гербам паўкругам вышыты надпіс «УЗБРОЕНЫЯ СІЛЫ», пад гербам паралельна ніжняму краю палотнішча – надпіс «РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». Вышыня літар надпісаў – 10 см. На адваротным баку палотнішча ў цэнтры размешчаны геральдычны знак-эмблема віда Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь дыяметрам 45 см. Над эмблемай паўкругам вышыты надпіс «ЗА НАШУ РАДЗІМУ!», вышыня літар – 10 см. Пад эмблемай паралельна ніжняму краю палотнішча вышыты нумар і найменне вайсковай часці, вышыня лічбаў – 10 см, літар – 8 см. Усе надпісы вышываюцца залацістым шоўкам на беларускай мове. Дрэўка Баявога Сцяга драўлянае, круглага сячэння, дыяметрам 4 см, даўжынёй 250 см, афарбавана ў цёмна-карычневы колер, пакрыта лакам і мае на ніжнім канцы падток, на верхнім – наверша залацістага колеру ў выглядзе плоскага праразнога кап’я, пасярэдзіне якога размешчана пяціканцовая зорка. Шнур Баявога Сцяга кручаны, вырабляецца з залацістага шоўку. Канцы шнура завяршаюцца сцягавымі кутасамі залацістага колеру. Даўжыня шнура – 250 см. Шнур з кутасамі мацуецца да ніжняй часткі наверша. Сцягавыя стужкі – шаўковыя, муаравыя, шырынёй 10 см, даўжынёй 130 см, мацуюцца да ніжняй часткі наверша Баявога Сцяга вайсковай часткі і завязваюцца бантам у верхняй частцы. Сцягавыя стужкі могуць быць ордэнскія і гвардзейскія. Колер ордэнскай стужкі адпавядае колеру стужкі ордэна, якім ўзнагароджана вайсковая частка. Да Баявога Сцяга гвардзейскай вайсковай часткі прымацоўваецца гвардзейская чорна-аранжавая стужка.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.11.2000 № 600.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 05.04.2006. Нумар рэгістрацыі А-81.

А-157

Юбилейны медаль «20 лет вывода советских войск из Афганистана»: На аверсе – мемарыял на востраве слёз у Мінску, на рэверсе – горны пейзаж Афганістана з верталётам.

Устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2009 № 12.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 19.06.2012. Нумар рэгістрацыі А-157.

В-1254

Нагрудны знак адзнакі «Выдатнік падраздзяленняў РЭБ»: Чорны лапчаты крыж, які абрамлены золатам, у цэнтры размешчаны зямны шар са стрэламі, які акружаны лаўрова-дубовым вянком. Зверху – арол з распраўленымі крыламі, унізе па стужцы – надпіс  «ВЫДАТНІК ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ РЭБ».

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 20.09.2012 № 965.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 24.02.2017. Нумар рэгістрацыі В-1254.

В-1610 ВС РБ_ГВКМЦ_НЗ

Эмблема дзяржаўнай установы «432-і ордэна Чырвонай Зоркі галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»: уяўляе сабой вянок з лаўровых і дубовых лістоў серабрыстага колеру з перавяззю ў ніжняй частцы, якія сімвалізуюць славу, перамогу і сілу. Серабро ў геральдыцы сімвалізуе мудрасць, чысціню, веру, высакароднасць.

У верхняй частцы вянка паўкругам размешчана стужка з надпісам чырвонага колеру «432 ГАЛОЎНЫ ВАЕННЫ КЛІНІЧНЫ МЕДЫЦЫНСКІ ЦЭНТР». Вянок у ніжняй частцы апярэзаны стужкай колераў ордэна Чырвонай Зоркі, якім узнагароджаны медыцынскі цэнтр. У цэнтры вянка размешчаны стылізаваныя прамяні серабрыстага колеру.

На вянку размешчаны шчыт у выглядзе скрутка залацістага колеру. Ён азначае, што медыцынскія веды, якія неабходна пастаянна папаўняць і ўдасканальваць, стаяць на ахове здароўя і жыцця вайскоўцаў. Скрутак таксама сімвалізуе старажытныя веды і мудрасць, прароцтва і кананічныя правілы. У ніжняй частцы шчыта размешчана стылізаваная выява пяціканцовай зоркі чырвонага колеру, якая паказвае на прыналежнасць медыцынскага цэнтра да Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. У полі шчыта размешчана дата чырвонага колеру «1805», якая паказвае на год заснавання медыцынскага цэнтра.

У цэнтры шчыта размешчаны стылізаваныя выявы серабрыстай антычнай паходні, якая абвіта змяёй, з агнём чырвонага колеру. Паходня ўвасабляе духоўнае гарэнне і жаданне тварыць, святло праўды і ісціны. Са старажытных часоў выява антычнай паходні лічыцца сімвалам лекавання. Змяя ўвасабляе мудрасць, бясконцасць жыцця.

У ніжняй частцы вянка размешчана стужка залацістага колеру з надпісам літарамі чырвонага колеру на лацінскай мове ALIIS INSERVIENDO CONSUMOR («Свецячы іншым, згараю сам»), які сімвалізуе самаадданае служэнне людзям, падзвіжніцкае стаўленне ў сваёй справе. Фраза адносіцца да перыяду класічнай латыні, аўтар фразы невядомы. Факел, абвіты змяёй і фразу Aliis inserviendo consumer у якасці эмблемы і дэвізу, якія сімвалізуюць прызначэнне сапраўднага лекара, прапанаваў лекар з Галандыі Нікалас Тульп (1593-1674).

Заснавана Загадам Міністра абароны ад 05.10.2020 № 1185.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 09.10.2020. Нумар рэгістрацыі В-1610.

В-1611 ВС РБ_ГВКМЦ_Э

Нагрудны знак службовай прыналежнасці да дзяржаўнай установы «432-і ордэна Чырвонай Зоркі галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»: уяўляе сабой выраблены з металу серабрыстага колеру вянок з лаўровых і дубовых лістоў з перавяззю ў ніжняй частцы, якія сімвалізуюць славу, перамогу і сілу.

У верхняй частцы вянка паўкругам размешчана стужка з надпісам чырвонага колеру «432 ГАЛОЎНЫ ВАЕННЫ КЛІНІЧНЫ МЕДЫЦЫНСКІ ЦЭНТР». Вянок у ніжняй частцы апярэзаны стужкай, залітай эмаллю колераў ордэна Чырвонай Зоркі, якім узнагароджаны медыцынскі цэнтр. У цэнтры вянка размешчаны стылізаваныя прамяні серабрыстага колеру.

На вянку размешчаны накладны элемент — шчыт у выглядзе скрутка залацістага колеру. Ён азначае, што медыцынскія веды, якія неабходна пастаянна папаўняць і ўдасканальваць, стаяць на ахове здароўя і жыцця вайскоўцаў. Скрутак таксама сімвалізуе старажытныя веды і мудрасць, прароцтва і кананічныя правілы. У ніжняй частцы шчыта размешчана стылізаваная выява пяціканцовай зоркі, якая заліта эмаллю чырвонага колеру. Яна паказвае на прыналежнасць медыцынскага цэнтра да Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. У полі шчыта размешчана дата чырвонага колеру «1805», якая заліта эмаллю чырвонага колеру. Яна паказвае на год заснавання медыцынскага цэнтра.

У цэнтры шчыта размешчаны стылізаваныя выявы серабрыстай антычнай паходні, якая абвіта змяёй, а таксама залітага чырвонай эмаллю агню. Паходня ўвасабляе духоўнае гарэнне і жаданне тварыць, святло праўды і ісціны. Са старажытных часоў выява антычнай паходні лічыцца сімвалам лекавання. Змяя ўвасабляе мудрасць, бясконцасць жыцця.

У ніжняй частцы вянка размешчана вырабленая з металу залацістага колеру накладка ў выглядзе стужкі з надпісам на лацінскай мове ALIIS INSERVIENDO CONSUMOR («Свецячы іншым, згараю сам»), які заліт чырвонай эмаллю. Фраза сімвалізуе самаадданае служэнне людзям, падзвіжніцкае стаўленне ў сваёй справе. Фраза адносіцца да перыяду класічнай латыні, аўтар фразы невядомы. Факел, абвіты змяёй і фразу Aliis inserviendo consumer у якасці эмблемы і дэвізу, якія сімвалізуюць прызначэнне сапраўднага лекара, прапанаваў лекар з Галандыі Нікалас Тульп (1593-1674).

Знак выраблены з латуні метадам штампоўкі.

Памеры знака: вышыня — 46 мм, шырыня — 40 мм.

Заснаваны Загадам Міністра абароны ад 05.10.2020 № 1185.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 09.10.2020. Нумар рэгістрацыі В-1611.

В-1612 ВС РБ_361 база_НЗ

Нагрудны знак прыналежнасці 361-й базы аховы і абслугоўвання: прадстаўляе сабой авал цёмна-чырвонага колеру, які абрамлены дубовым вянком серабрыстага колеру. У цэнтры размешчана эмблема Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь —пяціканцовая гранёная зорка ў лаўрова-дубовым вянку серабрыстага колеру, якая размешчана ў полі чырвонага картуша з серабрыстай аблямоўкай на фоне залацістай пяціканцовая прамяністай зоркі з міжпрамянёвым вугламі. Пад эмблемай змешчаны залацістыя нумар вайсковай часці «361», алебарда (злева) і французскі ключ (справа). У ніжняй частцы вянка размешчана дэвізная стужка цёмна-чырвонага колеру, на цэнтральным вітку якой маецца надпіс «БАЗА АХОВЫ I АБСЛУГОЎВАННЯ» залацістага колеру. Бакавыя віткі выкананы ў выглядзе ордэнскіх стужак цёмна-чырвонага і шэрага колеру.

На адваротным баку знака прадугледжана мацаванне ў выглядзе гайкі-закруткі залацістага колеру.

Памеры знака: вышыня — 44 мм, шырыня — 37 мм.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 30.08.2019 № 1263.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 09.10.2020. Нумар рэгістрацыі В-1612.

В-1636 ВС РБ За адзнаку у в-мем.рабоце_НЗ

Нагрудны знак «За адзнаку ў ваенна-мемарыяльнай рабоце»: уяўляе сабой круглы медальён з серабрыстага металу дыяметрам 31 мм.

На аверсе знака размешчаны: уверсе — надпіс па крузе серабрыстага колеру «ВАЕННА-МЕМАРЫЯЛЬНАЯ РАБОТА»; унізе — стужка сярэбрыстага колеру з надпісам залацістага колеру «ЗА АДЗНАКУ»; у цэнтры на сярэбраным фоне — контур граніцы Рэспублікі Беларусь, а таксама прабітая каска і два гваздзікі.

На рэверсе знака размешчаны: у цэнтры — вечны агонь; уверсе — надпіс па крузе серабрыстага колеру «ДЗЕ ПАМЯЦЬ ЁСЦЬ, ТАМ СЛОЎ НЕ ТРЭБА».

Нагрудны знак з дапамогай вушка і кальца злучаецца з чатырохвугольнай серабрыстай калодкай памерам 25х26 мм, якая абцягнута муаравай стужкай колеру бардо і зялёнай стужкай у цэнтры калодкі.

Шырыня стужкі 24 мм: бардо — 9 мм, зялёны — 6 мм, бардовы — 9 мм.

У ніжняй частцы калодкі размешчаны беларускі арнамент.

Нагрудны знак мацуецца да адзення з дапамогай шпількай.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэестры 03.02.2021. Нумар рэгістрацыі B-1636.

В-1651 ВС Фінанс.служба_НЗ

Памятны нагрудны знак «Фінансавая служба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 100 год»: уяўляе сабой круглы медальён-падвеску серабрыстага колеру, у цэнтры якога размешчана пяціканцовая зорка серабрыстага колеру з аблямоўкай таго ж колеру на барочным шчыце серабрыстага колеру. Паверх зоркі размешчаны асноўны элемент знака — эмблемы галоўнага фінансава-эканамічнага ўпраўлення Міністэрства абароны і фінансавай службы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — рыцарская пальчатка серабрыстага колеру, якая сціскае ключ таго ж колеру. У падножжы шчыта — тры манеты таго ж колеру. Па акружнасці медальёна размешчаны надпіс «ФІНАНСАВАЯ СЛУЖБА УЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» серабрыстага колеру, а ніжэй — памятная дата «1921-2021» таго ж колеру.

На адваротным баку знака размешчаны лаўровы вянок серабрыстага колеру, унутры якога — дэвіз «ЗАКОННА СВОЕЧАСОВА КАМПЕТЭНТНА» таго ж колеру.

Медальён-падвеска пры дапамозе вушка мацуецца да прамавугольнай калодкі серабрыстага колеру, на якой размешчана стужка чырвонага і зялёнага колераў з патройнай аблямоўкай зялёнага, чырвонага і жоўтага колераў і дзвюма роўнавялікімі палосамі зялёнага і чырвонага колераў у цэнтры.

На адваротным баку калодкі маецца мацаванне да адзення ў выглядзе заколкі-шпількі.

Памеры памятнага знака: дыяметр падвескі — 30 мм, вышыня калодкі — 50 мм, шырыня калодкі — 30 мм.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 14.07.2020 № 865.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.03.2021. Нумар рэгістрацыі В-1651.

10_В-1613 ВС РБ_Упр.воен.обр.

Упраўленне ваеннай адукацыі Узброенных Сілаў

Нагрудны знак: уяўляе сабой пакрытую чырвонай эмаллю фігурную аснову з акантоўкай залацістага колеру, на якой размешчаны пакрыты белай эмаллю мальтыйскі крыж з акантоўкай залацістага колеру. На крыжы — пакрытыя белай эмаллю перакрыжаваныя рэльефныя скруткі з акантоўкай.

У цэнтры нагруднага знака накладзены пакрыты чырвонай эмаллю медальён, які абрамлены лаўрова-дубовым вянком залацістага колеру. Усярэдзіне вянка размешчана выпуклая залатая абрэвіятура «УВА УС».

Пад медальёнам размешчаны залаты меч лязом уніз.

Нагрудны знак вырабляецца з латуні, каляровыя часткі афарбоўваюцца эмаллю, знак пакрываецца лакам.

На адваротным баку нагруднага знака ўказваецца яго парадкавы нумар.

Элементы нагруднага знака злучаны паміж сабой шрубай і гайкай. Да адзення нагрудны знак мацуецца пры дапамозе гайкі.

Памеры нагруднага знака 45х45 мм.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 30.04.2012 № 420.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 09.10.2020. Нумар рэгістрацыі В-1613.

10_В-1614_ВС РБ_Тыл ВС

Нагрудны знак службовай прыналежнасці да тылу Узброеных Сіл: на ордэнскай зорцы серабрыстага колеру размешчаны залаты фігурны картуш, які ўвянчаны пяціканцовай гранёнай зоркай. У цэнтры картуша на чырвонай эмалі  размешчана эмблема войскаў тылу залатога колеру. У цэнтры размешчаны колас, які накладзены на перакрыжаваныя алебарды,  у вярхняй частцы — канструкцыі моста. Кампазіцыя абрамлена лаўрова-дубовым вянок.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 21.03.2012 № 270.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 09.10.2020. Нумар рэгістрацыі В-1614.

10_В-1618

Нагрудны знак «80 лет службе противопожарной защиты Вооруженных Сил»: уяўляе сабой авал жоўтага металу, які абрамлены лаўровым вянком. У лаўровым вянку ў сонечных промнях размешчана каска пажарнага, якая накладзена на дзве перакрыжаваныя пажарныя сякеры. Уверсе размешчана зорка Узброеных Сіл з залатой лічбай «80». Па вянку на чырвона-зялёнай стужцы размешчаны надпіс: па чырвоным колеры — «СЛУЖБА ППЗ» і «ВООРУЖЕННЫХ СИЛ», па зялёным — «РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ».

 Дыяметр знака 40х31 мм.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 28.03.2007.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 02.12.2020. Нумар рэгістрацыі В-1618.

10_В-1619

Нагрудны знак «90 год ваенныя камісарыяты»: у чорным картушы з залатой аблямоўкай, які увянчаны чырвонай пяціканцовай гранёнай зоркай і накладзены на срэбную дзесяціканцовую прамяністую зорку, у лаўрова-дубовым вянку размешчаны залатыя перакрыжаваныя меч і шастапёр. Унізе на картушы — залатая стужка з размешчаным паўкругам чырвоным надпісам «90 ГОД ВАЕННЫЯ КАМІСАРЫЯТЫ».

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 21.12.2007.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 02.12.2020. Нумар рэгістрацыі В-1619.

10_В-1624

Нагрудны знак «65 аўтамабільная брыгада»: уяўляе сабой выпуклую ордэнскую зорку серабрыстага колеру. На фоне зоркі накладзены медальён варанёнага колеру дыяметрам 32 мм, які абрамлены бардовай стужкай з трыма выгібамі. На стужцы па крузе выкананы надпіс шэрага колеру «65 АЎТАМАБІЛЬНАЯ БРЫГАДА». Лічба «65» размешчана ў верхняй частцы стужкі, словы «АЎТАМАБІЛЬНАЯ БРЫГАДА» размешчаны па баках стужкі — злева направа.

На медальён накладзена рэльефная стылізаваная выява цёмна-варанёнага колеру аўтамабіля МАЗ памерам 23 х 12 мм.

Нагрудны знак мацуецца да адзення пры дапамозе шрубы і гайкі.

Нагрудны знак вырабляецца з латуні, каляровыя часткі афарбоўваюцца эмаллю, знак пакрываецца лакам.

Памер нагруднага знака: вышыня — 45 мм, шырыня —  45 мм.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 06.04.2010 № 288.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 02.12.2020. Нумар рэгістрацыі В-1624.

10_В-1625

Нагрудны знак «Служба гаручага і змазачных матэрыялаў»: уяўляе выпуклую ордэнскую зорку серабрыстага колеру. На фоне зоркі накладзены круглы шчыт з аблямоўкай белага колеру, на якой нанесены надпісы: у верхняй частцы — «УЗБРОЕНЫЯ СІЛЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», у ніжняй — «СЛУЖБА ГАРУЧАГА І ЗМАЗАЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ». Надпісы падзелены дзвюма пяціканцовымі зорачкамі, дыяметр шчыта — 30 мм.

На шчыт накладзена рэльефная стылізаваная выява эмблемы службы гаручага і змазачных матэрыялаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь залацістага колеру.

Нагрудны знак мацуецца пры дапамозе шрубы і гайкі.

Нагрудны знак вырабляецца з металу, каляровыя часткі афарбоўваюцца эмаллю, знак пакрываюцца лакам.

Памер нагруднага знака: вышыня — 45 мм, шырыня — 45 мм.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 01.12.2010 № 1075.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 02.12.2020. Нумар рэгістрацыі В-1625.

10_В-1643

Нагрудны знак «Узорна-паказальны аркестр Узброенных Сіл»: уяўляе сабой геральдычны знак — эмблему Узорна-паказальнага аркестра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які замацаваны на скураной аснове прасападобнай формы карычневага колеру з прораззю для нашэння на гузіку кіцеля.

Аснова — ордэнская зорка на якую накладзена выява залацістай ліры з пяцікутнай кантаванай зоркай чырвонага колеру. Уверсе на дэвізнай стужцы чырвонага колеру размешчаны надпіс «БЕЛАРУСЬ», злева і справа на зялёнай стужцы — «УЗБРОЕНЫЯ СІЛЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», у ніжняй частцы стужкі чырвонага колеру — «АРКЕСТР».

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 2004/06/16.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.03.2021. Нумар рэгістрацыі В-1643.