Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва
Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Эмблема:  У пяціпрамянёвай рыфлёнай залатой зорцы размешчаны чырвоны картуш з серабрыстым абрамленнем, унутры якога – зямны шар. Паверх шара – рукі у рыцарскіх латах, якія трымаюць меч рукаяццю ўніз. Кампазіцыю падтрымлівае лаўровы вянок.

Зацверджана Загадам Міністра абароны ад 22.09.2016 № 1220.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 26.01.2017. Нумар рэгістрацыі В-1251.