Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

05lesnoexoz_emb

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой круг зялёнага колеру з аблямоўкай залацістага колеру, на якой размешчаны надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» зялёнага колеру. У цэнтры круга размешчаны стылізаваны скрутак светла-карычневага колеру, на якім размешчаны барочны шчыт залацістага колеру. У полі шчыта – елка зялёнага колеру. Шчыт увянчаны Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Пад шчытом на аблямоўцы размешчаны лісты дуба зялёнага колеру. Эмблема размешчана на васьмі румбах залацістага колеру. Пад румбамі – абрамленне ў выглядзе зубчастай разеткі зялёнага колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2012 № 152.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.03.2012. Нумар рэгістрацыі А-156.

05lesnoexoz_flag

Флаг: Прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру шырынёй 75 см, даўжынёй 150 см. У цэнтры правага і адваротнага бакоў палотнішча размешчана выява геральдычнага знака-эмблемы Міністэрства лясной гаспадаркі дыяметрам 30 см. Дапускаецца выраб флага большага ці меншага памеру з захаваннем суадносін яго шырыні да даўжыні 1:2 і адпаведных прапорцый.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2012 № 152.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.03.2012. Нумар рэгістрацыі А-155.

В-1197

Нагрудны знак «80 год лясной гаспадарцы Рэспублікі Беларусь»: Круг залацістага колеру, у цэнтры якога размешчана эмблема Міністэрства лясной гаспадаркі, ніжэй – галіны дуба залацістага колеру з жалудамі. Калодка прамавугольная, зялёнага колеру, з беларускім арнаментам жоўтага колеру і чырвонымі палоскамі па краях.

Зацверджаны Загадам Міністра лясной гаспадаркі ад 30.06.2016 № 103.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 09.08.2016. Нумар рэгістрацыі В-1197.

А-180

Нагрудны знак адрознення «Дзяржаўная лясная ахова Рэспублікі Беларусь»: У залатым шчыце размешчана выява елкі, над шчытом – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, за шчытом – залатыя алебарды. Кампазіцыю акружае вянок з дубовых лістоў.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2012 № 152.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.09.2013. Нумар рэгістрацыі А-180.

А-181

Нагрудны знак адрознення «Ляснічы I класа»: Залаты шчыт, які абрамлены зверху чырвонай стужкай, у ніжняй частцы – зялёнай з надпісам «ЛЯСНІЧЫ I КЛАСА». У цэнтры шчыта – выява елкі.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2012 № 152.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.09.2013. Нумар рэгістрацыі А-181.

А-182

Нагрудны знак адрознення «Ляснічы II класа»:   Срэбны шчыт, які абрамлены зверху чырвонай стужкай, у ніжняй частцы – зялёнай з надпісам «ЛЯСНІЧЫ II КЛАСА». У цэнтры шчыта – выява елкі.  

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2012 № 152.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.09.2013. Нумар рэгістрацыі А-182.

А-183

Нагрудны знак адзнакі «10 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь»: Ромб бронзавага колеру, у цэнтры –шчыт з выявай елкі, які увянчаны Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь. У верхняй частцы ромба размешчаны надпіс «ДЗЯРЖАЎНАЯ ЛЯСНАЯ АХОВА», у ніжняй справа і злева – дубовая галінка, у цэнтры – лічба «10».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2012 № 152.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.09.2013. Нумар рэгістрацыі А-183.

А-184

Нагрудны знак адзнакі «20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь»: Ромб срэбнага колеру, у цэнтры – шчыт з выявай елкі, які увянчаны Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь. У верхняй частцы ромба размешчаны надпіс «ДЗЯРЖАЎНАЯ ЛЯСНАЯ АХОВА», у ніжняй справа і злева – дубовая галінка, у цэнтры – лічба «20».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2012 № 152.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.09.2013. Нумар рэгістрацыі А-184.

А-185

Нагрудны знак адзнакі «30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь»: Ромб залатога колеру, у цэнтры – шчыт з выявай елкі, які увянчаны Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь. У верхняй частцы ромба размешчаны надпіс «ДЗЯРЖАЎНАЯ ЛЯСНАЯ АХОВА», у ніжняй справа і злева – дубовая галінка, у цэнтры – лічба «30».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2012 № 152.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.09.2013. Нумар рэгістрацыі А-185.

А-230

Нагрудны знак «Ганаровы лесавод»:  Медальён круглай формы залацістага колеру. На фоне сонечных прамянёў, якія разыходзяцца, размешчана выява елкі, пад якой – стужка таго ж металу з надпісам  «ГАНАРОВЫ ЛЕСАВОД». Калодка прамавугольная, зялёнага колеру, з лаўровай галінкай залацістага колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.06.2008 № 339.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.09.2013. Нумар рэгістрацыі А-230.