Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

04mid_emb

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой выяву прамога роўнаканцовага клінчата-вырубнога крыжа з плоскасцямі чырвонага і (справа ўнізе) зялёнага колеру, які падзелены ўздоўж бакоў палоскамі белага колеру. Паміж слупом і перакладзінай крыжа размешчаны квадраты чырвонага колеру, па вонкавым боку крыжа – квадраты шэрага колеру. Усе элементы крыжа апраўлены кантам белага колеру. Плоскасці чырвонага і зялёнага колеру дэкараваны адпаведна прамянямі цёмна-чырвонага і цёмна-зялёнага колераў, якія радыяльна разыходзяцца ад цэнтра. У цэнтры крыжа –круг чырвонага колеру з кантам і контурнай выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь белага колеру. Крыж размешчаны ў сінім крузе з аблямоўкай белага колеру, на якой змешчаны надпісы сіняга колеру: уверсе – «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», унізе – «МІНІСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ». Паміж надпісамі – кропкі сіняга колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2018 № 411.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.01.2019. Нумар рэгістрацыі А-240.

04mid_flag

Флаг: Прамавугольнае палотнішча цёмна-сіняга колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры правага і адваротнага бакоў палотнішча размяшчана эмблема Міністэрства замежных спраў дыяметрам 2/5 шырыні палотнішча.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2018 № 411.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.01.2019. Нумар рэгістрацыі А-241.

А-245=

Нагрудны знак адрознення органаў дыпламатычнай службы для дыпламатычных работнікаў Міністэрства замежных спраў: Уяўляе сабой выяву прамога роўнаканцовага клінчата-вырубнога крыжа з плоскасцямі чырвонага і справа ўнізе зялёнага колеру, які падзелены ўздоўж бакоў палоскамі серабрыстага колеру. Паміж слупоў і перакладзін крыжа размешчаны квадраты чырвонага колеру, па вонкавым краі крыжа – квадраты серабрыстага колеру.

Усе элементы крыжа абрамлены кантам серабрыстага колеру. Плоскасці чырвонага і зялёнага колеру дэкарыраваны адпаведна праменямі цёмна-чырвонага і цёмна-зялёнага колеру, якія радыяльна разыходзяцца ад цэнтра. У цэнтры крыжа – квадрат серабрыстага колеру, які пастаўлены на вугал і дэкарыраваны васьмю квадратамі серабрыстага колеру: па адным на кожнай з яго вяршынь і па два на верхніх баках. На бакавыя і ніжні канцы крыжа накладзены галінкі каралеўскай папараці серабрыстага колеру, паверх якіх размешчана дугападобная планка з надпісам «МЗС БЕЛАРУСІ» серабрыстага колеру. Памеры нагруднага знака: вышыня – 45 мм, шырыня – 45 мм.

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню. На ім размешчаны надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» у пяць радкоў. На адваротным баку нагруднага знака знаходзіцца шпілька для мацавання яго да адзення.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2018 № 411.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 12.04.2019. Нумар рэгістрацыі № А-245.

А-246=

Нагрудны знак адрознення органаў дыпламатычнай службы для дыпламатычных работнікаў, якія маюць дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла: Уяўляе сабой выяву прамога роўнаканцовага клінчата-вырубнога крыжа з плоскасцямі чырвонага і справа ўнізе зялёнага колеру, які падзелены ўздоўж бакоў палоскамі залацістага колеру. Паміж слупоў і перакладзін крыжа размешчаны квадраты чырвонага колеру, па вонкавым краі крыжа – квадраты залацістага колеру.

Усе элементы крыжа абрамлены кантам залацістага колеру. Плоскасці чырвонага і зялёнага колеру дэкарыраваны адпаведна праменямі цёмна-чырвонага і цёмна-зялёнага колеру, якія радыяльна разыходзяцца ад цэнтра. У цэнтры крыжа – круг чырвонага колеру з кантам і контурнай выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Крыж размешчаны на галінках каралеўскай папараці залацістага колеру, па-за якімі – стужкі з беларускім арнаментам залацістага колеру. Памеры нагруднага знака: вышыня – 35 мм, шырыня – 75 мм.

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню. На ім знаходзіцца шпілька для мацавання нагруднага знака да адзення.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2018 № 411.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 12.04.2019. Нумар рэгістрацыі № А-246.

А-247=

Нагрудны знак адрознення органаў дыпламатычнай службы для дыпламатычных работнікаў, якія маюць дыпламатычныя рангі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка першага класа, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка другога класа: Уяўляе сабой выяву прамога роўнаканцовага клінчата-вырубнога крыжа з плоскасцямі чырвонага і справа ўнізе зялёнага колеру, які падзелены ўздоўж бакоў палоскамі серабрыстага колеру. Паміж слупоў і перакладзін крыжа размешчаны квадраты чырвонага колеру, па вонкавым краі крыжа – квадраты серабрыстага колеру.

Усе элементы крыжа абрамлены кантам серабрыстага колеру. Плоскасці чырвонага і зялёнага колеру дэкарыраваны адпаведна праменямі цёмна-чырвонага і цёмна-зялёнага колеру, якія радыяльна разыходзяцца ад цэнтра. У цэнтры крыжа – круг чырвонага колеру з кантам і контурнай выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру. Крыж размешчаны на галінках каралеўскай папараці серабрыстага колеру, па-за якімі – стужкі з беларускім арнаментам серабрыстага колеру. Памеры нагруднага знака: вышыня – 35 мм, шырыня – 75 мм.

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню. На ім знаходзіцца шпілька для мацавання нагруднага знака да адзення.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2018 № 411.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 12.04.2019. Нумар рэгістрацыі № А-247.