Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

03zdravooxran_emb

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой круг чырвонага колеру з белай аблямоўкай, на якой зверху размешчаны надпіс чырвонага колеру «МІНІСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ», знізу – «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ». У цэнтры круга – выява тэрыторыі Рэспублікі Беларусь зялёнага колеру, на фоне якой размешчаны белы посах, які абвіты змяёй белага колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.02.2012 № 62 (рэд. ад 01.12.2014).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.03.2012. Нумар рэгістрацыі А-154.

А-197

Нагрудны знак адзнакі «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь»:    На круглым медальёне залацістага колеру ў цэнтры размешчана выява кроплі крыві, ніжэй – дзве раскрытыя далонямі ўверх рукі. Кампазіцыю акружаюць лаўровы вянок і надпіс «ГАНАРОВЫ ДОНАР РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.02.2012 № 62 (рэд. ад 01.12.2014).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.10.2014. Нумар рэгістрацыі А-197.