Спецыяльнае падраздзяленне па барацьбе
з тэрарызмам «АЛМАЗ»

1131 МВД_АЛМАЗ_Э

Эмблема: Абрэвіятура «АТ» чырвонага колеру, у літарнай прасторы якой размешчаны выявы маланак. Абрэвіятура размешчана на лаўрова-дубовым вянку серабрыстага колеру, ніжняя частка якога абвіта дэвізнай стужкай з надпісам «АЛМАЗ» серабрыстага колеру.

Зацверджана Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 04.02.2015 № 25.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.01.2016. Нумар рэгістрацыі В-1131.

1133 МВД_АЛМАЗ_Ф

Флаг: Прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру, у цэнтры якога якога размешчана эмблема спецпадраздзялення, у ніжняй частцы палотнішча –надпіс «ЧЫСЦІНЯ, ЦВЁРДАСЦЬ, ВЫСАКАРОДНАСЦЬ». Флаг мае наверша з пяціканцовай зоркай.

Зацверджаны Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 04.02.2015 № 25.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.01.2016. Нумар рэгістрацыі В-1133.

1132 МВД_АЛМАЗ_Знамя

Сцяг: Прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру. У дрэўкавай частцы – беларускі арнамент. На правым баку ў цэнтры – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь. Уверсе – надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ, унізе – «РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. На адваротным баку сцяга ў цэнтры – эмблема Спецыяльнага падраздзялення «АЛМАЗ», зверху надпіс –  «ЧЫСЦІНЯ, ЦВЁРДАСЦЬ ВЫСАКАРОДНАСЦЬ», унізе – «СПЕЦЫЯЛЬНАЕ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЕ ПА БАРАЦЬБЕ З ТЭРАРЫЗМАМ «АЛМАЗ» МУС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». Сцяг абрамлены залатымі махрамі, мае наверша і шнуры з кутасамі.

Зацверджаны Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 04.02.2015 № 25.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.01.2016. Нумар рэгістрацыі В-1132.

В-1134

Нагрудны знак: Нагрудны знак адрознення ўяўляе сабой эмблему спецпадраздзялення.

Зацверджаны Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 04.02.2015 № 25.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.01.2016. Нумар рэгістрацыі В-1134.

В-1135

Нагрудны кваліфікацыйны знак «Снайпер»: Эмблема спецпадраздзялення ў цэнтры якой знаходзіцца мішэнь, а ўнізе – дэвізная стужка з надпісам «СНАЙПЕР».

Зацверджаны Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 04.02.2015 № 25.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.01.2016. Нумар рэгістрацыі В-1135.