Камітэт выканання пакаранняў МУС

А-36

Нагрудны знак «За адзнаку»: Выкананы ў форме выцягнутага па вертыкалі авала ў выглядзе дзвюх лаўровых галінак, якія змыкаюцца ў верхняй частцы.  Унізе галінкі перавіты чырвона-зялёнай стужкай з надпісам па цэнтры «МУС» на чырвоным фоне. У цэнтры нагруднага знака на перакрыжаваных мячы і фасцыі змешчаны авальны шчыт, па абадку якога на белым фоне размешчаны надпісы: унізе –  «За АДЗНАКУ», уверсе – «КРЫМІНАЛЬНА-ВЫКАНАЎЧАЯ СІСТЭМА», у цэнтры сіняга поля шчыта размешчана рэльефная выява астрога залацістага колеру ў выглядзе замкнёнай крапасной сцяны з чатырма невялічкімі вартавымі вежамі ў вуглах і вялікай вартавой вежай унутры. Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.04.2003 № 137.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.03.2004.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры А-36.