Інфармацыйныя падраздзяленні МУС

1229 МВД Информационная служба_Э

Эмблема: Васьміпрамянёвая зорка серабрыстага металу, у цэнтры ў сінім шчыце са срэбнай аблямоўкай, за якім меч, размешчана літара «Σ» , ніжэй – надпіс «ІНФАРМАЦЫЙНАЯ СЛУЖБА», ніжэй на чырвонай стужцы белымі літарамі выведзены надпіс «МУС», яшчэ ніжэй – дата «1921». Шчыт, які размешчаны на зялёным полі, абрамлены авальнай стужкай чырвонага колеру, унізе якой размешчаны дубова-лаўровы вянок і стужка чырвона-зялёнага колеру. З двух бакоў напісана «ДАКЛАДНАСЦЬ» і «СВОЕЧАСОВАСЦЬ».

Зацверджана Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 08.12.2016 № 318.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.12.2016. Нумар рэгістрацыі В-1229.

В-1230

Нагрудны знак: У сінім шчыце са срэбнай аблямоўкай, за якім меч, размешчана літара «Σ», ніжэй – «ІНФАРМАЦЫЙНАЯ СЛУЖБА», ніжэй на чырвонай стужцы белымі літарамі выведзены надпіс «МУС», яшчэ ніжэй – дата «1921». Шчыт, які размешчаны на зялёным полі, абрамлены авальнай стужкай чырвонага колеру, унізе якой разешчаны дубова-лаўровы вянок і стужка чырвона-зялёнага колеру. З двух бакоў напісана «ДАКЛАДНАСЦЬ» і «СВОЕЧАСОВАСЦЬ».

Зацверджаны Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 08.12.2016 № 318.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.12.2016. Нумар рэгістрацыі В-1230.