Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў
Рэспублікі Беларусь

827 Департамент охраны э

Эмблема: У блакітным шчыце на фоне стылізаваных радыёхваляў размешчана сава з ключом у дзюбе, за шчытом – меч рукаяццю ўніз. Абрамленне – лаўрова-дубовы вянок з чырвона-зялёнай стужкай унізе, на якой размешчаны надпіс «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», па крузе –  «МІНІСТЭРСТВА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ, ДЭПАРТАМЕНТ АХОВЫ». 

Зацверджана Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 27.05.2002 № 127.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 23.02.2011. Нумар рэгістрацыі В-827.

945 Департамент охраны МВД з

Флаг: Чырвонае палотнішча, у дрэўкавай частцы якога размешчаны беларускі арнамент, на правым баку – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, на адваротным – эмблема Дэпартамента аховы.

Зацверджаны Загадам МУС ад 04.09.2012 № 311.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.10.2012. Нумар рэгістрацыі В-945.

А-136

Нагрудны знак «За адзнаку»: Кавалерскі крыж сіняга колеру з залатым абадком, які накладзены на шматпрамянёвую зорку з перакрыжаванымі мячамі. Па крузе – лаўрова-дубовы вянок і назва Дэпартамента.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05.11.2002 № 555.  

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 23.02.2011. Нумар рэгістрацыі А-143.

В-946

Нагрудны знак «60 год службе аховы»: Васьмівугольная зорка серабрыстага колеру, у цэнтры – сава з ключом у дзюбе. Сава размешчана ў шчыце сіняга колеру за якім –  меч. Шчыт абрамлены вянком з дубовых лістоў залацістага колеру і надпісамі «60 ГОД СЛУЖБЕ АХОВЫ» і «МУС РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ».

Зацверджаны Загадам МУС ад 04.09.2012 № 311.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.10.2012. Нумар рэгістрацыі В-946.

В-1834 МВД_70 год Деп-ту ОХРАНЫ

Памятны нагрудны знак «70 год Дэпартаменту аховы МУС»: уяўляе сабой васьміканцовую шматпрамянёвую зорку памерам 45 х 45 мм, якая выканана з металу серабрыстага колеру. На чатырох галінках зоркі па сем праменяў пакрыты эмаллю сіняга колеру.

У цэнтры зоркі на фоне перакрыжаваных мячоў у ножнах размешчаны круг з сіняй аблямоўкай і надпісам «ДЭПАРТАМЕНТ АХОВЫ» залацістага колеру. Круг абрамлены лаўровым вянком залацістага колеру, які перавітых дэвізнай стужкай чырвона-зялёнага колеру з абрэвіятурай «МУС».

У ніжняй частцы круга размешчана стылізаваная выява залітага сііняй эмаллю варажскага шчыта серабрыстага колеру з выемкамі ў верхняй частцы. У шчыце ў два радкі змешчаны надпіс «70 ГОД».

Унутры круга размешчана рэльефная выява савы з ключом у дзюбе – геральдычны сімвал Дэпартамента аховы.

Адваротны бок знака мае гладкую паверхню. Пад штыфтам з гайкай, з дапамогай якіх знак мацуецца да адзення, знаходзіцца парадкавы нумар.

Зацверджаны Загадам Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 06.09.2022 № 230.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 09.11.2022. Нумар рэгістрацыі В-1834.