Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

02mvd_emb

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой авальны шчыт чырвонага колеру з аблямоўкай серабрыстага колеру, на якой гарызантальнае графленне і акантоўка па краях. На шчыце – меч рукаяццю ўверх, пры гэтым на рукаяці залацістага колеру ў цэнтры размешчана пяціканцовая гранёная зорка чырвонага колеру, па баках перакладзіны – круглыя ​​ўстаўкі таго ж колеру, а лязо мяча серабрыстага колеру. Паверх мяча размешчана планета сіняга колеру, над якой – ўзыходзячае сонца з прамянямі залацістага колеру і контур Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру. На аблямоўцы шчыта паверх мяча размешчана дэвізная стужка чырвонага колеру з аблямоўкай залацістага колеру, на цэнтральным вітку якой – абрэвіятура «МУС» залацістага колеру.

А-10 Ганаровы супр.МУС

Нагрудны знак «Ганаровы супрацоўнік МУС»: Авальны шчыт з рэльефна вылучаным мячом, рукаяць і вастрыё якога выступаюць за контур шчыта. У цэнтры шчыта – абмежавана поле, якое заліта рубінавай эмаллю. Над авалам размешчаны накладны рэльефны элемент з выявай зямнога шара, сонца і прамянёў, якія пранізваюць контур тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Унізе шчыта размешчаны накладны элемент у выглядзе стужкі, якая заліта рубінавай эмаллю з надпісам па цэнтры «МУС».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.04.2003 № 147.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.05.2003. Нумар рэгістрацыі А-10.

А-11.

Нагрудны знак «Выдатнік міліцыі»: Мае форму выцягнутай па вертыкалі пяціканцовай зоркі з прамянямі, якія разыходзяцца ад цэнтра і радыуснымі бакамі паміж вяршынямі, на якую накладваецца пяціканцовая зорка са шчытом і Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь. Зорка запоўнена эмаллю чырвонага колеру, поле шчыта – гладкае. Пад шчытом на ніжніх прамянях зоркі размяшчаецца стужка з надпісам «ВЫДАТНІК МІЛІЦЫІ», якая выканана рэльефам, які выступае на белым полі стужак.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.04.2003 № 147.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.05.2003. Нумар рэгістрацыі А-11.

А-12 (2)

Нагрудны знак «За размініраванне» I ступені МА і МУС Рэспублікі Беларусь:         Шчыт, за якім знаходзяцца два скрыжаваныя мячы. Знізу шчыт абрамлены дзвюма лаўровымі галінкамі. Над шчытом размешчаны Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь. На шчыце знаходзіцца чырвоная кропля крыві з рэльефнай выявай мінамётнай міны. Міна выканана з меднага сплаву. Пад кропляй шчыт і лаўровыя галіны ахоплівае стужка з надпісам «ЗА РАЗМИНИРАВАННЕ».

Зацверджаны Загадам Міністра абароны і Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 13.10.1995 № 488/157. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.05.2003. Нумар рэгістрацыі А-12.

А-13

Нагрудны знак «За размініраванне» II ступені МА і МУС Рэспублікі Беларусь:         Шчыт, за якім знаходзяцца два скрыжаваныя мячы. Знізу шчыт абрамлены дзвюма лаўровымі галінкамі. Над шчытом размешчаны Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь. На шчыце знаходзіцца чырвоная кропля крыві з рэльефнай выявай мінамётнай міны. Міна выканана з меднага сплаву. Пад кропляй шчыт і лаўровыя галіны ахоплівае стужка з надпісам «ЗА РАЗМИНИРАВАННЕ».

Зацверджаны Загадам Міністра абароны і Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 13.10.1995 № 488/157.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.05.2003. Нумар рэгістрацыі А-13.

А-33

Нагрудны знак «За выдатную службу»: Авал, які па вонкавым контуры аблямаваны стужкай, якая заліта рубінавай ювелірнай эмаллю з надпісам «ЗА ВЫАТНУЮ СЛУЖБУ». У верхняй частцы авал аблямаваны лаўровай галінкай, якая сімвалізуе мужнасць. У цэнтры авала размешчаны накладны элемент у выглядзе шчыта і мяча. На фоне шчыта размешчаны накладны элемент – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь. У ніжняй частцы шчыта ў цэнтры рэльефам, які выступае, размешчаны надпіс «МУС».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.07.2003 № 308.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.10.2003. Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры А-33.

А-50 (1ст.)
А-50 (2)

Нагрудны знак «Класны спецыяліст МУС» для супрацоўнікаў, прызначаных на пасаду радового і малодшага начальніцкага саставу МУС I, II, III ступеняў:         Шчыт залацістага колеру, на якім вертыкальна вастрыём ўніз размешчаны меч серабрыстага колеру. Па краі шчыта літарамі серабрыстага колеру выкананы надпіс «Класны спецыяліст», які падзелены ўнізе надпісам «МУС», літары якога пакрыты ювелірнай эмаллю чырвонага колеру. У цэнтральнай частцы шчыта размешчана накладка ў выглядзе шчыта залацістага колеру, на якой змешчаны арабскія лічбы «1», «2», «3», якія абазначаюць класную кваліфікацыю і ў залежнасці ад ступені пакрыты ювелірнай эмаллю адпаведна чырвонага, сіняга ці зялёнага колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.02.2004 № 92.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.03.2005. Нумар рэгістрацыі А-50.

А-51(1ст.)
А-51(2 ст.)
А-51(3ст.)

Нагрудны знак «Класны спецыяліст МУС» для супрацоўнікаў, прызначаных на пасаду сярэдняга, старшага і вышэйшага начальніцкага саставу МУС I, II, III ступеняў: Шчыт залацістага колеру, на якім вертыкальна вастрыём ўніз размешчаны меч серабрыстага колеру. Па краі шчыта літарамі серабрыстага колеру выкананы надпіс «Класны спецыяліст», які падзелены ўнізе надпісам «МУС», літары якога пакрыты ювелірнай эмаллю чырвонага колеру. У цэнтральнай частцы шчыта размешчана накладка ў выглядзе шчыта залацістага колеру, на якой змешчаны арабскія лічбы «1», «2», «3», якія абазначаюць класную кваліфікацыю і ў залежнасці ад ступені пакрыты ювелірнай эмаллю адпаведна чырвонага, сіняга ці зялёнага колеру. Нагрудны знак абрамлены вянком, які складаецца злева – з лістоў лаўра, справа – з лістоў дуба. У нагрудным знаку спецыяліста 1-га класа вянок мае залацісты колер, спецыяліста 2-га класа – серабрысты колер, спецыяліста 3-га класа – бронзавы колер.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.02.2004 № 92.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.03.2005. Нумар рэгістрацыі А-51.

В-709

Нагрудны знак «Выдатнік ДАІ»: Нагрудны знак з металу жоўтага колеру мае васьмігранную форму прамяністай зоркі, ўнутры надпіс «ДЗЯРЖАЎТАІНСПЕКЦЫЯ – БЕЛАРУСЬ», апраўлены лаўровымі галінамі, унізе надпіс «ВЫДАТНІК».

Зацверджаны Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 11.10.1998 № 198 а/с.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.10.2008. Нумар рэгістрацыі В-709.

А-124
А-124-реверс

Юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі»: Круг з металу белага колеру, на якім размешчана чырвоная пяціканцовая зорка з накладзенай эмблемай МУС. Па крузе – лаўровы вянок, зверху – даты «1917–2007». Стужка на калодцы – бел-чырвона-сіняга колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2006 № 768.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 23.01.2009. Нумар рэгістрацыі А-124.

В-1562 6-я спец.милиц.бр-да_НЗ

Памятны нагрудны знак «Шостай спецыяльнай міліцэскай брыгадзе ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь — 30 год» вайсковай часці 5525: уяўляе сабой медальён-падвеску — круг серабрыстага колеру; у цэнтры пярэдняга боку (аверс) размешчана пяціканцовая зорка залацістага колеру, на якой — варажскі шчыт з выемкамі па вуглах серабрыстага колеру з аблямоўкай і заклёпкамі таго ж колеру, які размешчаны па-над перакрыжаванымі мячамі залацістага колеру рукаяцямі ўверх. У полі шчыта размешчаны герб г. Гомеля — рысь залацістага колеру. У падножжы шчыта змешчаны надпіс «30 ГОД» залацістага колеру. Шчыт і зорка апраўлены лаўрова-дубовым вянком серабрыстага колеру.

На рэверсе памятнага знака па знешнім боку надпіс размешчаны «ШОСТАЯ СПЕЦЫЯЛЬНАЯ МІЛІЦЭЙСКАЯ БРЫГАДА ЎНУТРАНЫХ ВОЙСКАЎ МУС» серабрыстага колеру. Унутры — даты «1990-2020».

Медальён-падвеска пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з прамавугольнай калодкай, якая абцягнута муаравай стужкай цёмна-чырвонага колеру з падвойнай аблямоўкай цёмна-чырвонага і сіняга колераў. У цэнтры стужкі размешчаны палосы шэрага, жоўтага і шэрага колераў, якія чаргуюцца.
Памеры памятнага знака: дыяметр медальёна-падвескі — 30 мм, вышыня калодкі — 23 мм, шырыня калодкі — 27 мм.

Пры распрацоўцы памятнага знака выкарыстана афіцыйная сімволіка ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, 6-й спецыяльнай міліцэйскай брыгады ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, карпаратыўныя колеры ўнутраных войскаў, а таксама геральдычныя колеры г. Гомеля.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.03.2020. Нумар рэгістрацыі В-1562.

В-1705 МВД_Э_псіх.тех.обеспеч.

Эмблема падраздзяленняў псіхолага-тэхнічнага забеспячэння раскрыцця злачынстваў крымінальнай міліцыі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь: уяўляе сабой васьміпрамянёвую зорку серабрыстага колеру, у цэнтры якой размешчаны лаўрова-дубовы вянок залацістага колеру, увянчаны і перавіты стужкай колераў дзяржаўнага флага.

На вянок накладзены варажскі шчыт з выемкамі ў верхняй частцы, з аблямоўкай серабрыстага колеру і заклёпкамі залацістага колеру. У шчыце на сінім фоне размешчана стылізаваная выява экрана асцылографа, выкананая ў выглядзе акружнасці шэрага колеру. Унутры экрана — стылізаваная выява амплітуднага сігналу чырвонага колеру. Па знешнім краі акружнасці размешчаны надпіс «ПСІХАЛАГА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ РАСКРЫЦЦЯ ЗЛАЧЫНСТВАЎ».

Пад шчытом залацістага колеру меч дзяржальняй уверх.

Заснавана Загадам МУС Рэспублікі Беларусь ад 23.08.2020 № 251.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.09.2021. Нумар рэгістрацыі В-1705.

В-1574 ВВ МВД_100 задач_НЗ

Нагрудны знак адзнакі ўнутраных войскаў «За выдатнае выкананне 100 задач баявой службы»: уяўляе сабой крыж чырвонай эмалі з серабрыстымі мячамі, выявай зубра і надпісам «Айчына. Ганар. Абавязак» у крузе, які накладзены на эмблему праваахоўных органаў — шчыт і меч серабрыстага колеру. Эмблема размешчана на вянку з лаўровых і дубовых лістоў серабрыстага колеру. У ніжняй частцы вянок абрамлены дэвізнай стужкай чырвонага колеру, цэнтральны выгін якой прыкрывае ніжні вугал шчыта. На краях стужкі размешчаны надпісы «УВ» і «МУС» серабрыстага колеру, у цэнтры — надпіс «За выдатнае выкананне задач баявой службы» серабрыстага колеру, ніжэй — лік «100» серабрыстага колеру.

Нагрудны знак вырабляецца з латуні з элементамі дэкаратыўнага пакрыцця, мае памер 50×35 мм і мацуецца да адзення з дапамогай штыфта з гайкай.

Зацверджаны Загадам камандуючага ўнутранымі войскамі МУС ад 20 мая 2005 г. № 69.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 16.03.2020. Нумар рэгістрацыі В-1574.

В-1575 ВВ МВД_150 задач_НЗ

Нагрудны знак адзнакі ўнутраных войскаў «За выдатнае выкананне 150 задач баявой службы»: уяўляе сабой крыж чырвонай эмалі з залацістымі мячамі, выявай зубра і надпісам «Айчына. Ганар. Абавязак» у крузе, які накладзены на эмблему праваахоўных органаў — шчыт і меч залацістага колеру. Эмблема размешчана на вянку з лаўровых і дубовых лістоў залацістага колеру. У ніжняй частцы вянок абрамлены дэвізнай стужкай чырвонага колеру, цэнтральны выгін якой прыкрывае ніжні вугал шчыта. На краях стужкі размешчаны надпісы «УВ» і «МУС» залацістага колеру, у цэнтры — надпіс «За выдатнае выкананне задач баявой службы» залацістага колеру, ніжэй — лік «100» залацістага колеру.

Нагрудны знак вырабляецца з латуні з элементамі дэкаратыўнага пакрыцця, мае памеры 50×35 мм і мацуецца да адзення з дапамогай штыфта з гайкай.

Зацверджаны Загадам камандуючага ўнутранымі войскамі МУС ад 20 мая 2005 г. № 69.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 16.03.2020. Нумар рэгістрацыі В-1575.

В-1582 МВД_За адзнаку улас.бясп._НЗ

Нагрудный знак адзнакі «За адзнаку ў забеспячэнні ўласнай бяспекі» галоўнага ўпраўлення ўласнай баспекі МУС: уяўляе сабой круг серабрыстага колеру, у цэнтры пярэдняга боку (аверс) якога размешчана эмблема ГУУБ МУС — варажскі шчыт залацістага колеру з выемкамі ў верхняй частцы, аблямоўкай сіняга колеру і заклёпкамі серабрыстага колеру. У полі шчыта — дзве стралы-маланкі чырвонага колеру, а па аблямоўцы размешчаны надпіс «УЛАСНАЯ БЯСПЕКА» серабрыстага колеру. За шчытом — меч залацістага колеру рукаяцццю ўверх, на якой размешчана пяціканцовая зорка чырвонага колеру. Варажскі шчыт размешчаны на авальным шчыце залацістага колеру, у падножжы якога —дэвізная стужка чырвонага і зялёнага колераў. На цэнтральным чырвоным вітку стужкі размешчаны надпіс «МУС» серабрыстага колеру. Шчыты, меч і стужка размешчаны на васьміпрамянёвай ордэнскай зорцы серабрыстага колеру. У ніжняй частцы пад эмблемай размяшчана дэвізная стужка серабрыстага колеру з надпісам «ЗА АДЗНАКУ» таго ж колеру.

На адваротным баку нагруднага знака (рэверс) размешчаны надпіс «ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ ЎЛАСНАЙ БЯСПЕКІ МУС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» серабрыстага колеру.

Нагрудны знак пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з прамавугольнай калодкай з выгнутымі верхняй і ніжняй гранямі, якая абцягнута муаравай стужкай сіняга колеру, з двайной аблямоўкай сіняга і жоўтага колеру. У цэнтры стужкі — паласа чырвонага колеру, на якой размешчаны беларускі арнамент залацістага колеру. На ніжняй планцы калодкі маецца ўпрыгожванне ў выглядзе лістоў лаўра залацістага колеру. На адваротным баку калодкі прадугледжана мацаванне ў выглядзе заколкі-шпількі.

У аснове задумы нагруднага знака — афіцыйная сімволіка і карпаратыўныя колеры ГУУБ МУС. Золата ў геральдыцы азначае сілу, славу і традыцыі, серабро — сумленнасць і сціпласць, волю і мужнасць, сіні колер — карпаратыўны колер беларускай міліцыі, указвае на пераемнасць вопыту і слаўных традыцый. Чырвоны колер і арнамент падкрэсліваюць прыналежнасць да Рэспублікі Беларусь.

Памеры медаля: дыяметр медальёна-падвескі — 30 мм, вышыня калодкі — 43 мм, шырыня калодкі — 28 мм.

Заснаваны Загадам МУС ад 19.12.2019 № 327.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 26.06.2020. Нумар рэгістрацыі В-1582.

В-1598 МВД_Жлобинскимй РИК_НЗ

Памятны нагрудный знак «Аддзелу ўнутраных спраў Жлобінскага райвыканкама — 100 год»: уяўляе сабой медальён-падвеску — круг серабрыстага колеру, у цэнтры якога размешчаны герб г. Жлобіна — варажскі шчыт сіняга колеру, у полі якога сярэбраная ладдзя пад ветразем. За шчытом — меч залацістага колеру рукаяццю ўверх. Шчыт размешчаны ў крузе залацістага колеру, з дубовым вянком таго ж колеру і аблямоўкай сіняга колеру. На аблямоўцы надпіс — «АДДЗЕЛ УНУТРАНЫХ СПРАЎ ЖЛОБІНСКАГА РАЙВЫКАНКАМА» залацістага колеру. Шчыт, меч і круг размешчаны на васьміпрамянёвай зорцы серабрыстага колеру. У ніжняй частцы, пад шчытом размешчана дата «100» залацістага колеру.

Адваротны бок нагруднага знака гладкі. У верхняй частцы размешчаны надпіс «СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ! 1919-2019» серабрыстага колеру. Ніжэй — дэвізная стужка серабрыстага колеру. Медальён-падвеска мацуецца да прамавугольнай калодкі пры дапамозе кальца і вушка. На калодцы замацавана муаравая стужка сіняга колеру з падвойнай аблямоўкай сіняга і светла-сіняга колераў. Пасярод стужкі змешчаны пяць палос, якія чаргуюцца: чырвонага, белага, светла-сіняга, белага і чырвонага колераў. На адваротным баку калодкі прадугледжана мацаванне да адзення ў выглядзе заколкі-шпількі.

Памеры нагруднага знака: дыяметр медальёна-падвескі —  32 мм, вышыня калодкі — 27 мм, шырыня калодкі — 30 мм.

Заснаваны Загадам часова выконваючага абавязкі начальніка аддзела ад 15.07.2020 № 127.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.08.2020. Нумар рэгістрацыі В-1598.

В-1599 МВД_Жлобинский РИК_За адзнаку_НЗ

Нагрудны знак адзнакі «За адзнаку» аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Жлобінскага райвыканкама: уяўляе сабой герб г. Жлобіна — варажскі шчыт сіняга колеру, у полі якога сярэбраная ладдзя пад ветразем. За шчытом — меч залацістага колеру рукаяццю ўверх. Шчыт размешчаны ў крузе залацістага колеру, з дубовым вянком таго ж колеру і сіняй аблямоўкай сіняга з надпісам «АДДЗЕЛ УНУТРАНЫХ СПРАЎ ЖЛОБІНСКАГА РАЙВЫКАНКАМА» залацістага колеру. Шчыт, меч і круг размешчаны на васьміпрамянёвай зорцы серабрыстага колеру, накладзенай паверх пашыранага крыжа сіняга колеру з аблямоўкай серабрыстага колеру. Дапускаецца нанясенне на абмежаваны тыраж знакаў розных памятных надпісаў і юбілейных дат.

Адваротны бок нагруднага знака гладкі. У ніжняй частцы размешчаны надпіс «ЗА АДЗНАКУ» серабрыстага колеру. Знак мацуецца да адзення пры дапамозе гайкі-закруткі. Памеры знака: вышыня — 44 мм, шырыня — 44 мм.

Пры распрацоўцы нагруднага знака выкарыстана афіцыйная сімволіка тэрытарыяльных органаў МУС Рэспублікі Беларусь —  васьміпрамянёвая зорка асаблівай ізаграфіі, герб г. Жлобіна і традыцыйны для нагрудных знакаў МУС Рэспублікі Беларусь пашыраны крыж сіняга колеру.

Заснаваны Загадам часова выконваючага абавязкі начальніка аддзела ад 15.07.2020 № 127.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.08.2020. Нумар рэгістрацыі В-1599.

В-1605 МВД_ОМОН_За службу_НЗ

Нагрудны знак «За службу» атрадаў міліцыі асаблівага прызначэння галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта: уяўляе сабой лапчасты крыж, які ўпісаны ва ўмоўную акружнасць чорнага колеру з аблямоўкай серабрыстага колеру. У цэнтры крыжа размешчана эмблема атрадаў міліцыі асобага прызначэння галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленняў унутраных спраў Брэсцкага, Віцебскага, Гомельскага, Гродзенскага і Магілёўскага ўпраўленняў унутраных спраў абласных выканаўчых камітэтаў: залацісты арол, які атакуе на фоне мяча серабрыстага колеру рукаяццю ўверх.

На адваротным баку крыжа размешчаны надпіс «ЗА СЛУЖБУ» серабрыстага колеру, ніжэй прадугледжана нанясенне нумара (зм.: загад МУС №К) ад 08.01.2018).

Крыж мацуецца да вертыкальнай прамавугольнай калодкі пры дапамозе вушка. На калодцы стужка чырвонага колеру з чатырма палоскамі чорнага колеру і адной палоскай сіняга колеру, якая замацаваная планкай серабрыстага колеру з беларускім ромбападобным арнаментам. На адваротным баку планкі прадугледжана мацаванне ў выглядзе заколкі-шпількі.

Заснаваны Загадам МУС ад 14.06.2013 № 1252.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.09.2020. Нумар рэгістрацыі В-1605.

В-1606 МВД_ОМОН_30 лет_НЗ

Памятны нагрудны знак «АМАП МУС Рэспублікі Беларусь. 30 год» атрадаў міліцыі асобага прызначэння органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь: уяўляе сабой медальён-падвеску ў выглядзе круга серабрыстага колеру, у цэнтры пярэдняга боку (аверс) якога размешчана эмблема АМАП — варажскі шчыт серабрыстага колеру з выемкамі ў верхняй частцы, з аблямоўкай і заклёпвкамі серабрыстага колеру, які абрамлены лаўрова-дубовым вянком серабрыстага колеру. За шчытом размешчаны меч серабрыстага колеру рукаяццю ўверх. У верхняй частцы шчыта на аблямоўцы размешчаны надпіс «МУС» чырвонага колеру. У полі шчыта размешчаны залацісты арол, які атакуе з надпісам «АМАП» серабрыстага колеру. Над эмблемай злева і справа ад мяча размешчаны даты «1988-2018» таго ж колеру.

На адваротным баку памятнага знака (рэверс) размешчаны дэвіз «ЗАКОНАСЦЬ, ГАНАР, АДВАГА» серабрыстага колеру. Па акружнасці змешчаны лаўрова-дубавы вянок таго ж колеру, паверх якога — дэвізныя стужкі серабрыстага колеру, на верхняй размешчана дата «30 ГОД» таго ж колеру.

Медальён-падвеска пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, якая абцягнута муаравай стужкай чырвонага колеру, з падвойнай аблямоўкай чырвонага і сіняга колераў. У цэнтры стужкі размешчаны палосы чорнага, сіняга, серабрыстага, сіняга і чорнага колераў, якія чаргуюцца.

Памеры медаля: дыяметр медальёна-падвескі — 32 мм, вышыня калодкі — 24,5 мм, шырыня калодкі — 43 мм.

У аснове задумы памятнага знака — афіцыйная сімволіка АМАП. У стужцы калодкі выкарыстаны карпаратыўныя колеры Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — чырвоны і сіні, а таксама геральдычныя колеры АМАП — серабрысты і чорны.

Заснаваны Загадам Міністра МУС ад 26.07.2018 № 217.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.09.2020. Нумар рэгістрацыі В-1606.

В-1702 МВД За адзнаку_НЗ

Нагрудны знак адзнакі «За адзнаку» патрульна-паставой службы міліцыі грамадскай бяспекі МУС: уяўляе сабой медальён-падвеску ў выглядзе круглага лапчастага крыжа сіняга колеру з аблямоўкай залацістага колеру, за якім па крузе размешчаны дубовыя лісты. У цэнтры крыжа — круг залацістага колеру, на якім размешчана паясная постаць супрацоўніка міліцыі серабрыстага колеру са сродкам аператыўнай сувязі ў руцэ. Па крузе размешчана аблямоўка чырвонага колеру з акантоўкамі залацістага колеру, на якой — надпіс «ПАТРУЛЬНА-ПАСТАВАЯ СЛУЖБА МУС. ЗА АДЗНАКУ» таго ж колеру. За кругам — меч з аблямоўкай залацістага колеру, размешчаны які рукаяццю ўверх.

Адваротны бок знака гладкі, мае парадкавы нумар. Медальён-падвеска пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з прамавугольнай калодкай з выгнутымі верхняй і ніжняй планкамі залацістага колеру. Ніжняя планка дэкарыравана лістамі дуба таго ж колеру. На калодцы замацавана муаравая стужка сіняга колеру з аблямоўкай чырвонага колеру і пяццю палосамі ў цэнтры: шэрага, чырвонага, жоўтага, чырвонага і шэрага колераў. На адваротным баку калодкі прадугледжана мацаванне ў выглядзе заколкі-шпількі.

Памеры знака: дыяметр медальёна-падвескі — 32 мм, вышыня калодкі — 50 мм, шырыня калодкі — 28 мм.

У аснове задумы знака — выява супрацоўніка патрульна-паставой службы міліцыі. Круглы лапчасты ркыж (так званы «апалчэнскі») крыж насілі ў Беларусі брыгады апалчэння, якія выконвалі абавязкі патруля. Чырвоны і сіні колер — традыцыйныя колеры беларускай міліцыі.

Заснаваны Загадам МУС Рэспублікі Беларусь ад 12.10.2020 № 201.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.09.2021. Нумар рэгістрацыі В-1702.

В-1680 МЧ_НЗ Участнік ліквідаціі аваріі на ЧАЭС

Памятны нагрудны знак «Удзельнік ліквідацыі на ЧАЭС»: уяўляе сабой круглы медальён-падвеску серабрыстага колеру, у цэнтры якога размешчаны крыж чырвонага колеру, які ўтвораны кавалкамі скрыўленага металу серабрыстага колеру, у перакрыжаванні якога — выява корпуса ЧАЭС чорнага колеру. Уверсе на слупе крыжа размешчаны знак радыёактыўнага заражэння залацістага колеру, справа на перакладзіне — надпіс «ЧАРНОБЫЛЬ» залацістага колеру, ніжэй — дата «1986» серабрыстага колеру. У левай частцы медальёна — постаці праваахоўнікаў серабрыстага колеру ў паўсядзённай і спецыяльнай форме адзення са спецыяльным прыборам і рэспіратарам.

Адваротны бок памятнага знака гладкі. У яго цэнтры размешчаны надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» серабрыстага колеру.

Медальён пры дапамозе вушка мацуецца да прамавугольнай калодкі серабрыстага колеру, на якой замацавана стужка чырвонага колеру з патройнай аблямоўкай чырвонага, жоўтага і зялёнага колераў і палоскай зялёнага колеру ў цэнтры. На стужцы размешчана лаўровая галінка серабрыстага колеру. На ніжняй частцы калодкі — фрагмент скрыўленага металу. Памятны знак мацуецца да адзення пры дапамозе заколкі-шпількі.

Памеры памятнага знака: дыяметр падвескі — 30 мм, вышыня калодкі — 45 мм, шырыня калодкі — 28 мм.

У аснове сюжэту памятнага знака ляжаць вобразы ліквідатараў — супрацоўніка органаў унутраных спраў і ваеннаслужачага ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў. Яны размешчаны на фоне крыжа і корпуса станцыі — сімвала атамнай катастрофы. Крыж сімвалізуе чалавека, які свядома ахвяруе жыццём і «нясе крыж» страшнай трагедыі. Чырвоны крыж — сімвал агню, пажару, ад якога не выстаяў метал, але выстаялі людзі. На тэхнагенную катастрофу паказвае сімвал радыёактыўнага заражэння. Лаўр сімвалізуе заслугі ліквідатараў, пашану і павагу.

Заснаваны Загадам МУС Рэспублікі Беларусь ад 08.02.2021 № 302.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.06.2021. Нумар рэгістрацыі В-1680.

В-1750 МВД За садзейнічанне

Нагрудны знак «За садзейнічанне»: уяўляе сабой круг дыяметрам 33 мм, які вырабляецца з металу залацістага колеру.

У верхняй частцы пярэдняга боку (аверс) знака па радыусе размешчаны элемент беларускага арнаменту. Цэнтральны элемент знака – выкананы выступаючым рэльефам сімвалічны поціск рукі, які размешчаны на фоне вертыкальнага ззяння ў выглядзе нізкарэльефных палос, якія чаргуюцца. У ніжняй частцы па радыусе размешчаны надпіс «ЗА САДЗЕЙНІЧАННЕ».

У цэнтры адваротнага боку (рэверс) знака ўверсе размешчана эмблема міліцыі Беларусі, ніжэй па цэнтры – надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» у тры радкі. У сярэдняй і ніжняй частцы па радыусе вонкавага краю размешчана стужка, якая аплятае дзве касіцы галінак – дубовыя справа і лаўровыя злева. Краі знака абрамлены борцікам. Усе элементы знака выкананы выступаючым рэльефам з пластычнай прапрацоўкай на паліраваным фоне.

Знак пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з калодкай, якая пакрыта муаравай стужкай шырынёй 24 мм.

Калодка знака абцягнута каляровай крамніннай стужкай з палосамі, які чаргуюцца: цёмна-сіняя, белая, чырвоная, зялёная.

Зацверджаны Міністрам унутраных спраў 10.10.2012.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.01.2022. Нумар рэгістрацыі В-1750.

В-1774

Нагрудны знак «Отряд милиции особого назначения»: уяўляе сабой накладку з чорнага трохвугольнага шчыта, які акантаваны срэбрам. Зверху на шчыт накладзены арол залацістага колеру з распасцёртымі крыламі.

У верхняй частцы шчыта размешчаны надпіс дата ўтварэння атрадаў міліцыі асаблівага прызначэння органаў унутраных спраў –  «22.XI/1988». У шчыце паміж крыламі арла размешчана абрэвіятура «ОМОН».

У ніжняй частцы нагруднага знака размешчана чырвона-зялёная стужка з надпісам «МВД РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ».

За шчытом размешчаны серабрысты меч рукаяццю ўверх. Шчыт абрамлены лаўрова-дубовым вянком

Памеры нагруднага знака: вышыня – 45 мм, шырыня – 28 мм.

Зацверджаны загадам МУС ад 19.05.2021 № 140.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.03.2022. Нумар рэгістрацыі В-1774.

В-1724

Эмблема падраздзяленняў па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі органаў унутраных спраў: уяўляе сабой васьміпрамянёвую зорку серабрыстага колеру, у цэнтры якой размешчаны лаўрова-дубовы вянок залацістага колеру. Вянок увянчаны і перавіты стужкай колераў Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.

 

На вянок накладзены варажскі шчыт з выемкамі ў верхняй частцы, з аблямоўкай серабрыстага колеру і заклёпкамі залацістага колеру. У шчыце на сінім фоне размешчана выява грыфона залацістага колеру, які стаіць на задніх лапах і змагаецца са змяёй.

Пад шчытом – залацістага колеру меч рукаяццю ўверх.

Зацверджана Загадам Міністра МУС ад 24.05.2021 № 142.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.12.2021. Нумар рэгістрацыі В-1724.

В-1725 МВД Нароконтроль_За засаадданую службу_НЗ

Нагрудны знак адзнакі «За самаадданую службу» галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС: уяўляе сабой васьміпрамянёвую зорку серабрыстага колеру, у цэнтры якой размешчаны лаўрова-дубовы вянок залацістага колеру. Вянок увянчаны стужкай колераў Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.

 

У цэнтры нагруднага знака на мячы залацістага колеру рукаяццю ўверх размешчаны варажскі шчыт з выемкамі ў верхняй частцы, з аблямоўкай серабрыстага колеру і заклёпкамі залацістага колеру. У шчыце на сінім фоне размешчана выява грыфона залацістага колеру, які стаіць на задніх лапах і змагаецца са змяёй.

У ніжняй частцы нагруднага знака размешчана дэвізная стужка чырвонага колеру з надпісам «ЗА САМААДДАНУЮ СЛУЖБУ» залацістага колеру.

На адваротным баку нагруднага знака ёсць штыфт з гайкай для мацавання да адзення, вакол якога ў два радкі размешчаны надпіс «ГАЛОЎНАЕ ЎПРАВЛЕННЕ ПА НАРКАКАНТРОЛІ I СУПРАЦЬДЗЕЯННІ ГАНДЛЮ ЛЮДЗЬМІ МІНІСТЭРСТВА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», маецца нумар нагруднага знака.

Памер нагруднага знака 44х44 мм.

Зацверджаны Загадам Міністра МУС ад 24.05.2021 № 142.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.12.2021. Нумар рэгістрацыі В-1725.

В-1726 МВД Наркоконтроль_За заслуги

Нагрудны знак адзнакі «За заслугі» галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў: уяўляе сабой круг дыяметрам 30 мм, які вырабляецца з металу серабрыстага колеру.

На пярэднім баку знака размешчана эмблема падраздзяленняў па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі органаў унутраных спраў, якая абрамлена вянком з лаўровых лістоў. У ніжняй частцы вянка – дэвізная стужка з надпісам «ЗА ЗАСЛУГІ».

У цэнтры адваротнага боку нагруднага знака ў сем радкоў размешчаны надпіс «ГАЛОЎНАЕ УПРАЎЛЕННЕ ПА НАРКАКАНТРОЛІ I СУПРАЦЬДЗЯЯНІ ГАНДЛЮ ЛЮДЗЬМІ МУС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». Ніжэй – нумар нагруднага знака.

Знак пры дапамозе вушка мацуецца да прамавугольнай калодкі серабрыстага колеру памерам 34х53 мм. На калодцы замацавана муаравая стужка сіняга колеру шырынёй 28 мм. Па краях стужкі размешчана патройная аблямоўка чырвонага, зялёнага і белага колераў. Шырыня чырвонай паласы – 3 мм, зялёнай – 4 мм, белай –  1 мм.

Знак мацуецца да адзення пры дапамозе шпількі-замацоўкі.

Зацверджаны Загадам Міністра МУС ад 24.05.2021.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.12.2021. Нумар рэгістрацыі В-1726.

В-1775

Дэпартамент фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Нагрудный знак «За адзнаку»: уяўляе сабой іспанскі шчыт сіняга колеру з выемкамі ў верхняй частцы, з аблямоўкай серабрыстага колеру і заклёпкамі залацістага колеру. Па аблямоўцы зверху размешчаны надпіс «ЗА АДЗНАКУ», па баках і падножжы шчыта – «ПАДРАЗДЗЯЛЕННФІНАНСАЎ І ТЫЛУ». За шчытом размешчаны: меч серабрыстага колеру рукаяццю ўверх, а таксама дзвярны і французскі ключы таго ж металу. Шчыт абрамлены лаўрова-дубовым вянком, які злучаны ўнізе прамавугольным чырвона-зялёным картушам з абрэвіятурай «МУС».

Шчыт, меч і ключы размешчаны на васьміпрамянёвай ордэнскай зорцы залацістага колеру.

На адваротным баку размешчаны надпіс «ДЭПАРТАМЕНТ ФІНАНСАЎ І ТЫЛУ МУС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ».

Памеры нагруднага знака: вышыня – 44 мм, шырыня – 44 мм.

Зацверджаны загадам МУС ад 3.03.2020 № 51.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.03.2022. Нумар рэгістрацыі В-1775.

В-1835 МВД Упр.опер.-дежур.службы

Нагрудный знак адрознення ўпраўленне аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь: уяўляе сабой круг залацістага колеру, у цэнтры якога размешчана геральдычная эмблема Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (далей – МУС), абрамленая справа – лаўровымі лістамі, злева – дубовымі. Па краі круга размешчана цёмна-сіняя паласа з надпісам АПЕРАТЫЎНА-ДЗЯЖУРНАЯ СЛУЖБА» залацістага колеру.

У ніжняй частцы круга размешчана выява тэлефоннага апарата залатога колеру, на пярэднім баку якога змешчаны лічбы «102» чырвонага колеру.

Круг і геральдычная эмблема МУС размешчаны на васьміпрамянёвай зорцы серабрыстага колеру.

Дазваляецца нанясенне на абмежаваны тыраж знакаў розных памятных надпісаў і юбілейных дат.

Адваротны бок нагруднага знака гладкі. Знак мацуецца да адзення пры дапамозе гайкі-закруткі. Памеры нагруднага знака: вышыня –44 мм, шырыня – 44 мм.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 09.11.2022. Нумар рэгістрацыі В-1835.