Міністэрства антыманапольнага рэгулявання
і гандлю Рэспублікі Беларусь

01antimonopemb

Эмблема: Круг чырвонага колеру з падвойнай аблямоўкай зялёнага і залацістага колераў, у цэнтры якога размешчаны шчыт зялёнага колеру з аблямоўкай залацістага колеру. У цэнтры шчыта размешчаны кадуцэй  залацістага колеру, за якім знаходзяцца шалі залацістага колеру. На абрэз шчыта і аблямоўку накладзена выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Шчыт абрамлены лаўровым вянком залацістага колеру. На аблямоўцы круга размешчаны надпіс «МIНIСТЭРСТВА АНТЫМАНАПОЛЬНАГА РЭГУЛЯВАННЯ I ГАНДЛЮ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» залацістага колеру.

Зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.08.2016 № 317.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 26.01.2017. Нумар рэгістрацыі А-223.

01antimonop_flag

Флаг: Прамавугольнае палотнішча светла-зялёнага колеру шырынёй 75 см, даўжынёй 150 см. У цэнтры палотнішча размешчана эмблема Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю дыяметрам 60 см. Флаг двухбаковы, бакі флага ідэнтычныя. Дапускаецца выраб флага большага ці меншага памеру з захаваннем суадносін яго шырыні да даўжыні 1:2 і адпаведных прапорцый.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.08.2016 № 317.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 24.05.2017. Нумар рэгістрацыі А-224.

А-53

Нагрудны знак «Выдатнік гандлю Рэспублікі Беларусь» Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь  (Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  ад 03.06.2016 № 188 было перайменавана ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю): Уяўляе сабой аснову ў выглядзе лаўровага вянка, які перацягнуты чырвонай стужкай, на якой знаходзіцца надпіс «ВЫДАТНІК ГАНДЛЮ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». У цэнтральнай частцы вянка на белым фоне размешчана рэльефная выява бога гандлю Гермеса, які трымае ў руцэ кадуцэй. Адваротны бок мае гладкую паверхню, на якой рэльефна выкананы надпіс «МІНІСТЭРСТВА ГАНДЛЮ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» і парадкавы нумар знака.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.05.2004 № 234.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.03.2005. Нумар рэгістрацыі А-53.