Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05natsakadem_1

Эмблема: Авал, у які ўпісана контурная стылізаваная выява фасада будынка Прэзідыума НАН Беларусі. Гэта выява абрамлена надпісам «НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ», які можа выконвацца на беларускай або рускай мове. Фон авала – белы, выява фасада і надпіс – сіняга колеру.

Зацверджана Пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 24.08.2007  № 38.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.08.2007. Нумар рэгістрацыі В-636.

05natsakadf

Флаг: Прамавугольнае палотнішча сіняга колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога размешчана выява эмблемы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі белага і сіняга колеру.

Зацверджаны Пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 24.08.2007  № 38.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.08.2007. Нумар рэгістрацыі В-637.

В-638

Залаты медаль НАН Беларусі «За вялікі ўклад у развіцё навукі»: Мае круглую форму і выраблены з металу жоўтага колеру. На аверсе адлюстраваны будынак Прэзідыума НАН, лаўровая галінка і надпісы «ЗА ВЯЛІКІ ЎКЛАД У РАЗВІЦЦЁ НАВУКІ», «НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ». На рэверсе – надпіс «НАВУКА, ІНАВАЦЫІ, ДАБРАБЫТ» і лісцце.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.08.2002 № 441.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.08.2007. Нумар рэгістрацыі В-637.

В-752
В-752-реверс

Юбілейны медаль «У гонар 80–годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»:          На круглым медалі з жоўтага металу размешчаны фрагмент будынка Прэзідыўма Акадэміі навук Беларусі, па крузе – надпіс прыналежнасці.

Зацверджаны Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 25.05.2009 № 283.  

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.05.2009. Нумар рэгістрацыі В-752.

В-955

Нагрудны знак: У авале з металу серабрыстага колеру размешчана выява галоўнага будынка НАН Беларусі. Авал перасякае эліпсападобная арбіта, якая мае круглую ўстаўку з зялёнага мінералу.

Зацверджаны Пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 29.11.2012 № 70.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.01.2013. Нумар рэгістрацыі В-955.