Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

10statiat_emb_1

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой сферу, паверхня якой дыяганальна падзелена на сегменты зялёнага і чырвонага колеру. У цэнтры размешчаны контур тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у выглядзе стылізаваных крывых графіка чырвонага і зялёнага колеру, якія абрамляюць плоскасць белага колеру з радамі лічбаў ад 0 да 9 шэрага колеру. У цэнтры плоскасці размешчана слупковая дыяграма ў выглядзе выцягнутых па вертыкалі паралелепіпедаў чырвонага і зялёнага колеру. Сфера змешчана ў кальцо серабрыстага колеру, у верхняй частцы якога размешчана выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру на фоне круга чырвонага колеру, з-пад якога ў абодва бакі разыходзяцца пёры чарнільных ручак серабрыстага колеру. Ніжэй па акружнасці размешчаны надпіс «НАЦЫЯНАЛЬНЫ СТАТЫСТЫЧНЫ КАМIТЭТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ»  чырвонага колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.04.2013 № 158.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.04.2013. Нумар рэгістрацыі А-174.

10statiat_flag_1

Флаг: Прамавугольнае палотнішча белага колеру шырынёй 75 см, даўжынёй 150 см. У верхняй дрэўкавай частцы палотнішча злева ад цэнтра размешчана выява геральдычнага знака-эмблемы Нацыянальнага статыстычнага камітэта дыяметрам 30 см. У ніжняй частцы палотнішча зверху ўніз размешчаны тры роўнавялікія гарызантальныя паласы чырвонага, зялёнага і белага колеру, роўныя адной дваццатай вышыні палотнішча кожная. Флаг Нацыянальнага статыстычнага камітэта двухбаковы. Бакі флага ідэнтычныя. Дапускаецца выраб флага большага ці меншага памеру з захаваннем суадносін яго шырыніда даўжыні 1:2 і адпаведных прапорцый.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.04.2013 № 158.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.04.2013. Нумар рэгістрацыі А-175.

А-178

Нагрудны знак адзнакі «Ганаровы работнік дзяржаўнай статыстыкі»: Круглая падвеска, якая стылізавана паказвае размешчаныя па крузе разгорнутыя кнігі з пяром паміж старонак. На накладзеным на аснову крузе чырвонага колеру размешчаны зверху – беларускі арнамент, унізе – назва нагруднага знака. У цэнтры – эмблема Белстата.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.04.2013 № 158.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.08.2013. Нумар рэгістрацыі A-178.

А-179

Нагрудны знак «Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь»: Мае круглую форму, выраблены з металу серабрыстага колеру. У верхняй частцы – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, у цэнтры – эмблема Белстата.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.04.2013 № 158.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.08.2013. Нумар рэгістрацыі A-179.