Кіраўніцтва справамі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь

10uprdelprem_1

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой васьміпрамянёвую рабрыстую залатую зорку з круглай асновай зялёнага колеру ў цэнтры, якая абрамлена па крузе залатымі дубовымі лістамі і надпісам «КIРАЎНIЦТВА СПРАВАМI ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». У цэнтры эмблемы знаходзіцца чырвоны барочны шчыт з залатой аблямоўкай, у цэнтры якога размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь. Шчыт накладзены на цэнтральную частку вертыкальна размешчанага срэбнага ключа, які галоўкай і зубцамі ўпіраецца ў верхні і ніжні прамяні зоркі.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.03.2011 № 106.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 16.03.2011. Нумар рэгістрацыі A-144.