Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой выцягнуты па вертыкалі авал белага колеру, у цэнтры якога – шчыт серабрыстага колеру, размешчаны паверх перакрыжаваных якара i мяча серабрыстага колеру, скіраваных вастрыямі ўніз. Шчыт трохвугольны, выцягнуты да нізу, з выразанымі верхнімі вугламі. У цэнтры шчыта знаходзіцца каляровая выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. У ніжняй частцы – авал абрамлены дубовым вянком залацістага колеру, які перавіты ў цэнтры стужкай чырвонага і зялёнага колеру. У верхняй частцы авал аблямаваны стужкай чырвонага і зялёнага колеру, цэнтральны выпуклы выгін якой прыкрывае верхні вугал шчыта, на ўвагнутых выгінах стужкі змешчаны верхняя частка якара і рукаяць мяча. Па перыметры авала ў адзін радок выкананы два надпісы зялёнага колеру «ДЗЯРЖАЎНАЯ IНСПЕКЦЫЯ АХОВЫ ЖЫВЁЛЬНАГА I РАСЛIННАГА СВЕТУ», «РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ».
Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.03.2009 № 124 (рэд. ад 25.09.2013).
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.12.2011. Нумар рэгістрацыі А-151.