Нацыянальны сход Рэспублікi Беларусь

IMG_0313

Нагрудны знак дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Парламент Рэспублікі Беларусь»: На чырвоным фоне ў цэнтры ступеньчата размешчаны рэльефны надпіс «ПАРЛАМЕНТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» залацістага колеру. З левага верхняга вугла ідуць канцэнтрычныя рэльефныя прамяні.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2012 № 327.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 13.11.2019. Нумар рэгістрацыі А-262.

В-706
В-706-реверс

Юбілейны медаль «10 гадоў Парламенту Рэспублікі Беларусь»: Круг залацістага колеру, зверху размешчана выява Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь з надпісам «ПАРЛАМЕНТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», унізе –  «10 гадоў» за лаўровай галінкай. Калодка пяцівугольная, жоўта-чырвона-зялёная.

Зацверджаны пратаколам пасяджэння Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ад  28.11.2006 № 6.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.10.2008. Нумар рэгістрацыі В-706.

В-711

Нагрудны знак да Ганаровай граматы  Нацыянальнага сходу Рэспублікi Беларусь: Круглы медаль залацістага колеру з выявай будынка Нацыянальнага сходу, унізе – надпіс «ГАНАРОВАЯ ГРАМАТА».

Зацверджаны Пастановай Прэзідыума Савета Рэспублікі  Нацыянальнага сходу Рэспублікi Беларусь ад 12.10.1998 № 74.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.11.2008. Нумар рэгістрацыі В-711.