Дэпартамент фінансавых расследаванняў
Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь

03finrasled_emb

Геральдычны знак-эмблема органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю: Уяўляе сабой залацісты лаўровы вянок, які перавіты стужкамі з кветкамі Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. У верхняй частцы вянка знаходзіцца выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. У цэнтры вянка – серабрысты шчыт, у полі якога размешчаны залацістыя кадуцэй і два перакрыжаваныя мячы вастрыём уніз.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.02.2009 № 87.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.03.2009. Нумар рэгістрацыі А-127.

04finrasled_flag

Флаг: Прамавугольнае палотнішча шырынёй 75 см, даўжынёй 150 см, якое складаецца з двух гарызантальных палос: верхняй – сіняга колеру, ніжняй –зялёнага колеру. Суадносіны шырыні зялёнай паласы да шырыні флага – 1:10. У ніжняй частцы сіняй паласы літарамі жоўтага колеру выкананы надпіс у два радкі «ДЭПАРТАМЕНТ ФІНАНСАВЫХ РАССЛЕДАВАННЯЎ КАМІТЭТА ДЗЯРЖАЎНАГА КАНТРОЛЮ». Над гэтым надпісам у цэнтры размешчана выява геральдычнага знака-эмблемы органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю вышынёй 34 см. Флаг Дэпартамента двухбаковы. Бакі флага ідэнтычныя. Дапускаецца выраб флага большага ці меншага памеру з захаваннем суадносін яго шырыні да даўжыні 1:2 і адпаведных прапорцый.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05.08.2014 № 395.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.12.2014.  Нумар рэгістрацыі А-206.

04finrasled_znama

Сцяг: Складаецца з падвойнага палотнішча, дрэўка, падтока, наверша і шнура з кутасамі. Палотнішча Сцяга прамавугольнае, даўжынёй 175 см, шырынёй 150 см. Вырабляецца з шаўковага сцягавага фаю (аксаміту) чырвонага колеру. Па краях кожнага з бакоў палотнішча маецца аблямоўка шырынёй 20 см. З трох бакоў Сцяга абшываецца залацістымі махрамі, аблямоўка гэтых бакоў палотнішча сіняга колеру. Аблямоўка боку, якім Сцяг мацуецца да дрэўка, белага колеру з вышытым нацыянальным арнаментам чырвонага колеру. На правым баку палотнішча Сцяга у цэнтры размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь дыяметрам 60 см. Па аблямоўцы верхняга краю размяшчаецца надпіс «ДЭПАРТАМЕНТ», па аблямоўцы ніжняга краю – «ФІНАНСАВЫХ РАССЛЕДАВАННЯЎ». На адваротным баку палотнішча Сцяга у цэнтры размешчаны геральдычны знак-эмблема Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, які ўпісаны ва ўмоўную акружнасць дыяметрам 60 см. Па аблямоўцы верхняга краю размяшчаецца надпіс «АЙЧЫНА», па аблямоўцы ніжняга краю – «ГОНАР, ПРАФЕСІЯНАЛІЗМ». Усе надпісы выконваюцца залацістым метанітам на беларускай мове. Вышыня літар – 10 см. Дрэўка Сцяга драўлянае, круглага сячэння, дыяметрам 4 см і даўжынёй 3 м, афарбавана ў цёмна-карычневы колер, лакіраване, на ніжнім канцы мае падток, на верхнім – залацістае наверша ў выглядзе плоскага праразнога кап’я, пасярэдзіне якога размешчана пяціканцовая зорка. Шнур Сцяга кручаны, з трох пасмаў, вырабляецца з аранжавага і сіняга шоўку і залацістага метаніту. Даўжыня шнура – 200 см. Канцы шнура завяршаюцца сцягавымі кутасамі залацістага колеру. Шнур з кутасамі мацуецца да ніжняй часткі наверша.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2012 № 328 (рэд. ад 30.01.2015).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.07.2012. Нумар рэгістрацыі А-167.

А-128

Нагрудны знак «Выдатнік фінансавай міліцыі»: Зялёны фігурны шчыт з чырвонай аблямоўкай, на якой надпіс – назва нагруднага знака. У цэнтры залатыя перакрыжаваныя мячы з кадуцэем. Шчыт абрамлены залатым лаўровым вянком, зверху Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.02.2009 № 87.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.03.2009. Нумар рэгістрацыі А-128.

В-1356

Нагрудны знак «За садзейнічанне»: Фігурны срэбны шчыт з аблямоўкай, на якой напісана «ДЭПАРТАМЕНТ ФІНАНСАВЫХ РАССЛЕДАВАННЯЎ». У цэнтры на зялёным полі размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, за якім – перакрыжаваныя мячы рукаяцямі ўверх, пасярэдзіне – жазло Меркурыя. Знак абрамлены лаўровым вянком, у ніжняй частцы якога на блакітнай стужцы надпіс «ЗА САДЗЕЙНІЧАННЕ».

Зацверджаны Загадам Старшыні КДК ад 05.10.2016 № 4-офр.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.01.2018. Нумар рэгістрацыі В-1356.