Дэпартамент фінансавага маніторынгу
Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь

02goskontmonit_emb

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой залацісты лаўровы вянок, яі перавіты стужкамі колераў Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. У верхняй частцы вянка знаходзіцца выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. У цэнтры вянка – серабрысты шчыт, у полі якога размешчаны перакрыжаваныя залацістыя кадуцэй і факел на фоне зямнога шара. Па аблямоўцы шчыта – тры заклёпкі серабрыстага колеру і надпіс «ДЭПАРТАМЕНТ ФІНАНСАВАГА МАНІТОРЫНГУ КАМІТЭТА ДЗЯРЖАЎНАГА КАНТРОЛЮ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2012 № 328 (рэд. ад 30.01.2015).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.07.2012. Нумар рэгістрацыі А-165.

02depatkontmonit_znama

Сцяг: Складаецца з падвойнага палотнішча, дрэўка, падтока, наверша і шнура з кутасамі. Палотнішча Сцяга прамавугольнае, даўжынёй 175 см, шырынёй 150 см. Вырабляецца з шаўковага сцягавага фаю (аксаміту) чырвонага колеру. Па краях кожнага боку палотнішча маецца аблямоўка шырынёй 20 см. З трох бакоў Сцяг абшываецца залацістымі махрамі, аблямоўка гэтых бакоў палотнішча сіняга колеру. Аблямоўка боку, якім Сцяг мацуецца да дрэўка, белага колеру з вышытым нацыянальным арнаментам чырвонага колеру. На правым баку паплотнішча Сцяга у цэнтры размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь дыяметрам 60 см. Па аблямоўцы верхняга краю размяшчаецца надпіс «ДЭПАРТАМЕНТ», па аблямоўцы ніжняга краю –«ФIНАНСАВАГА МАНІТОРЫНГУ». На адваротным баку палотнішча Сцяга у цэнтры размешчаны геральдычны знак-эмблема Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю, які ўпісаны ва ўмоўную акружнасць дыяметрам 60 см. Па аблямоўцы верхняга краю размяшчаецца надпіс «АЙЧЫНА», па аблямоўцы ніжняга краю – «ГОНАР, ПРАФЕСIЯНАЛІЗМ». Усе надпісы выконваюцца залацістым метанітам на беларускай мове. Вышыня літар – 10 см. Дрэўка Сцяга драўлянае, круглага сячэння, дыяметрам 4 см і даўжынёй 3 м, афарбавана ў цёмна-карычневы колер, лакіраванае, на ніжнім канцы мае падток, на верхнім – залацістае наверша ў выглядзе плоскага праразнога кап’я, пасярэдзіне якога размешчана пяціканцовая зорка. Шнур Сцяга кручаны, з трох пасмаў, вырабляецца з аранжавага і сіняга шоўку і залацістага метаніту. Даўжыня шнура – 200 см. Канцы шнура завяршаюцца сцягавымі кутасамі залацістага колеру. Шнур з кутасамі мацуецца да ніжняй часткі наверша.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2012 № 328 (рэд. ад 30.01.2015).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.07.2012. Нумар рэгістрацыі А-166.