Беларускі прафсаюз работнікаў энэргетыкі,
газавай і паліўнай прамысловасці

1198

Эмблема: Круг блакітнага колеру, у цэнтры якога на фоне зялёнага контуру Рэспублікі Беларусь размешчана кампазіцыя ў выглядзе апоры лініі электраперадач і трубаправода з чырвона-сінім полымем. Па крузе размешчана назва прафсаюза.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 23.09.2016. Нумар рэгістрацыі В-1198.

1199

Флаг: Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру, у цэнтры якога размешчана эмблема прафсаюза.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 23.09.2016. Нумар рэгістрацыі В-1199.