Беларускі прафсаюз работнікаў гандлю

887

Эмблема: У сіне-блакітным крузе з белым сонцам змешчана залатая постаць Гермеса, наўкол размешчаны лаўровы вянок і назва прафсаюза.

Зацверджана пастановай Прэзідыума прафсаюза ад 11.05.2011 № 82.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.11.2011 Нумар рэгістрацыі В-887.

888

Флаг: Прамавугольнае блакітнае палотнішча, у цэнтры якога размешчана эмблема прафсаюза.  

Зацверджаны пастановай Прэзідыума прафсаюза ад 11.05.2011 № 82.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.11.2011. Нумар рэгістрацыі В-888.

В-889

Нагрудны знак «За ўклад у развіццё галіновага прафсаюза»: На выцягнутай стужцы блакітнага колеру з жоўтым беларускім арнаментам – падвеска ў выглядзе крыжа залацістага металу з квадратнымі канцамі, якія выступаюць. У цэнтры размешчана эмблема прафсаюза. 

Зацверджаны пастановай Прэзідыума прафсаюза ад 11.05.2011 № 82.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.11.2011. Нумар рэгістрацыі В-889.