Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі

644

Эмблема: Стылізаваны сегмент сіняга і залацістага колеру, які прымыкае злева да ўмоўнай выявы старонкі разгорнутай кнігі серабрыстага колеру з контурам залацістага колеру. На старонцы кнігі размешчаны надпіс сіняга  колеру «БЕЛАРУСКІ ПРАФСАЮЗ РАБОТНІКАЎ АДУКАЦЫІ І НАВУКІ». На сіняй частцы сегмента размешчаны ліст зялёнага колеру з сярэдзінай залацістага колеру. Справа ад сіняга сегмента над выявай старонкі кнігі размешчаны два ліста і ягада зялёнага колеру. 

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 19.09.2007. Нумар рэгістрацыі В-644.

645

Флаг: Прамавугольнае белае палотнішча, у цэнтры якога размешчана эмблема прафсаюза.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 19.09.2007. Нумар рэгістрацыі В-645.