Беларускі прафсаюз работнікаў культуры, інфармацыі,
спорту і турызму

1190

Эмблема: Выява факела залацістага колеру з полымем чырвонага колеру, пад якім размешчана літара «І» чырвонага колеру на фоне васьміпрамянёвай зоркі (васьмірога) залацістага колеру. Па крузе размешчаны надпіс – назва прафсаюза.

Зацверджана пастановай Прэзідыума ЦК прафсаюза ад 21.06.2016 № 219. 

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.07.2016. Нумар рэгістрацыі В-1190.

1191

Флаг: Прамавугольнае палотнішча жоўтага колеру, у цэнтры якога размешчана эмблема прафсаюза.

Зацверджаны пастановай Прэзідыума ЦК прафсаюза ад 21.06.2016 № 219.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.07.2016. Нумар рэгістрацыі В-1191.

В-1368

Нагрудны знак «За Заслугі»: Падвеска ў выглядзе васьміпрамянёвай зоркі, у цэнтры якой размешчаны факел, пад якім размешчана літара «І», на адваротным баку  –  назва прафсаюза. Калодка прамавугольная з палосамі сіняга (па краях) і чырвона-зялёнага (у цэнтры) колеру.  

Зацверджаны пастановай Прэзідыума ЦК прафсаюза ад 21.06.2016 № 219.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 22.11.2017. Нумар рэгістрацыі В-1368.