Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя

734 профсоюз работн аховы здар э

Эмблема:   Стылізаваная кветка валошкі-крыжа блакітнага колеру, у цэнтры размешчана эмблема медыцына – змяя, якая абвівае залатую чашу.  

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.03.2009. Нумар рэгістрацыі В-734.

735 профсоюз раб азовы здар ф

Флаг: Прамавугольнае белае палотнішча, у цэнтры якога размешчана эмблема прафсаюза.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.03.2009. Нумар рэгістрацыі В-735.

В-1414

Нагрудны знак «Лучший наставник»: Круглая падвеска серабрыстага металу, у цэнтры якой размешчаны беларускі 12-канцовы крыж сіняга колеру. У цэнтры крыжа ў крузе размешчана змяя, якая абвівае чашу. Пад ёй, на стужцы, размешчаны надпіс «ЛУЧШИЙ НАСТАВНИК», за крыжом – фрагменты лаўровага вянка і старонкі разгорнутай кнігі. Калодка прамавугольная, сіняя, з белым беларускім арнаментам.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.05.2018. Нумар рэгістрацыі В-1414.

В-1415

Нагрудны знак «Прафсаюзны лідар»: Васьміканцовая рыфлёная зорка з серабрыстымі і залацістымі прамянямі, які чаргуюцца. У цэнтры размешчаны беларускі 12-канцовы крыж сіняга колеру. У цэнтры крыжа ў крузе размешчана змяя, якая абвівае чашу. Акружнасць зверху пакрыта лаўровым залацістым вянком, знізу – сіняй стужкай з надпісам «ПРАФСАЮЗНЫ ЛІДАР». Калодка прамавугольная, сіняя.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.05.2018. Нумар рэгістрацыі В-1415