Беларускі прафсаюз работнікаў
аграпрамысловага комплексу

1144

Эмблема: Круг блакітнага колеру, у цэнтры якога размешчана назва прафсаюза сіняга колеру. Злева ад надпісу размешчаны колас залацістага колеру і ручнік белага колеру з арнаментам чырвонага колеру. У ніжняй частцы размешчана стылізаваная выява нівы зялёнага колеру.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 21.01.2016. Нумар рэгістрацыі В-1144.

1145

Флаг: Прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальных роўнавялікіх палос: верхняй – блакітнага, ніжняй – зялёнага колеру. У цэнтры правага боку палотнішча размешчана эмблема прафсаюза.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 21.01.2016. Нумар рэгістрацыі В-1145.