Камуністычная партыя Беларусі ўтворана ў 1996 г. і з’яўляецца правапераемніцай Камуністычнай партыі БССР. Галоўныя сімвалы партыі –чырвоны колер і перакрыжаваныя серп і молат.
Эмблема: Стылізаваная выява перакрыжаваных сярпа і молата, увянчаная пяціканцовай зоркай. Колер выявы можа быць любым.
Заснавана ў Міністэрстве юстыцыі: пасведчанне № 0390 ад 03.10.1997.
Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.11.2007. Нумар рэгістарцыі В-652.
Флаг: Чырвонае палотнішча, у верхнім вуглу якога размешчана выява перакрыжаваных сярпа і молата жоўтага або залацістага колеру, якая ўвянчана пяціканцовай зоркай.
Заснаваны ў Міністэрстве юстыцыі: пасведчанне № 0389 ад 03.10.1997.
Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.11.2007. Нумар рэгістарцыі В-653.