Дзяржаўныя сімвалы
Рэспублікі Беларусь

Gerb

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь: Размешчаны ў срэбным полi зялёны контур Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. У версе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамi лёну. Вянок тройчы перавiты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкi напiсаны золатам словы «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ». 

Зацверджаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 05.07.2004 № 301-З (рэд. ад 08.07.2015).

MAKET_11_1

Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь: Прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальных каляровых палос: верхняй – чырвонага колеру і ніжняй – зялёнага колеру. Суадносіны шырыні палос чырвонага і зялёнага колеру – 2:1. Суадносіны шырыні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь да яго даўжыні – 1:2. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, якое складае 1/9 даўжыні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое афарбоўваецца ў залацісты (вохра) колер. Суадносіны шырыні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь да даўжыні дрэўка – 1:3.

Зацверджаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 05.07.2004 № 301-З (рэд. ад 08.07.2015).