г. Калінкавічы
і Калінкавіцкі раён
![G11 KalinkovichiG G11 KalinkovichiG](https://gs.archives.gov.by/wp-content/uploads/elementor/thumbs/G11-KalinkovichiG-oedppvw7rbfvqccfvzlgk088khnikwlcsansignbba.png)
![G11 KalinkovichiF G11 KalinkovichiF](https://gs.archives.gov.by/wp-content/uploads/elementor/thumbs/G11-KalinkovichiF-oedppznmcfqtqwf5eai17fslx9s4ihv329wqm8f328.png)
Герб і флаг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Беларусі 23 студзеня 2002 г. № 78.
Герб: Іспанскі шчыт рассечаны срэбным завостраным да нізу слупом, правая частка поля блакітнага колеру, левая – чырвонага.
Флаг: Прамавугольнае палотнішча светла-блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, на адным баку якога злева – выява герба горада Калінкавічы.
Упершыню Калінкавічы ўзгадваюцца ў акце рэвізіі Мазырскага павета ад 8 кастрычніка 1560 г. У выніку падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. Калінкавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі і па тэрытарыяльна-адміністрацыйным дзяленні ўваходзілі ў склад Мінскай губерні. Працяглы перыяд гэта была невялікая вёска, якая ў статыстычным зборніку 1868 г. узгадваецца як мястэчка.
Рост і развіццё населенага пункта звязаны з будаўніцтвам чыгункі Брэст –Бранск, рух па якой было адкрыты ў 1882 г. Калі ў 1910 г. яна была перасечана тут чыгункай Пецярбург – Адэса, Калінкавічы сталі важным чыгуначным вузлом і пачалі інтэнсіўна развівацца, што дазволіла ім ужо у 1925 г. атрымаць статус горада.
Адзначаныя акалічнасці ляглі ў аснову пры распрацоўцы герба горада Калінкавічы і Калінкавіцкага раёна. Поле герба падзелена пасярэдзіне срэбнай паласой са звужэннем у ніжняй частцы. Срэбная паласа або завостраны кнізу слуп ва ўмоўнай форме адлюстроўвае лакаматыў, яки нясецца па чыгунцы, палотны якой збіраюцца ў адзін вузел.
Чырвоны колер левай частцы герба перадае паскоранае развіццё горада пасля будаўніцтва чыгункі, паляпшэнне жыцця, а таксама барацьбу жыхароў горада і раёна за свабоду і незалежнасць свайго краю і краіны, масавы гераізм, праяўлены ў баях супраць акупантаў.
Блакітны колер азначае водную стыхію. Бо горад размешчаны ў межах Гомельскага Палесся, уся тэрыторыя якога багатая на азёры і рэкі пры вяршэнстве Прыпяці і яе прытокаў Іпы, Трэмлі, Неначы, Закаванкі.
Герб і флаг зацверджаны рашэннем Калінкавіцкага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2001 г. № 86.
Аўтар герба і мастак Р.С. Жаўняркевіч.