Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі

682

Эмблема: У чорным крузе размешчана фігура манаха – пераспісчыка кніг, які сядзіць за працай. Вакол манаха – гербы гарадоў, у якіх у мінулым знаходзіўся архіў: Нясвіжа з датай «1551», Віцебска – з «1662», Магілёва – з «1918» і Мінска – з «1963».

Зацверджаны Загадам дырэктара архіва ад 29.08.2005 № 33/доп.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.06.2008. Нумар рэгістрацыі В-682.

Сцяг: Сцяг дзяржаўнай установы “Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі” ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча ізумрудна-зялёнага колеру з градыентам ад цёмнага да светлага знізу ўверх з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры пярэдняга і адваротнага боку палотнішча роўнааддалена ад левай і правай мяжы, верхняй і ніжняй мяжы размешчана эмблема дзяржаўнай установы “Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі” ізумрудна-зялёнага колеру.

Ізумрудна-зялёны колер сцяга сімвалізуе стабільнасць, росквіт і паслядоўнасць.

Зацверджаны Загадам дырэктара архіва ад 02.059.2024 № 22.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.12.2024. Нумар рэгістрацыі В-1957.