Служба інкасацыі Нацыянальнага банка
Рэспублікі Беларусь, банкаў і небанкаўскіх
крэдытна-фінансавых арганізацый

09sluginkem_1

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой варажскі шчыт фіялетавага колеру з выразамі ў верхняй частцы і аблямоўкай серабрыстага колеру. У цэнтры размешчана рука ў стальной пальчатцы серабрыстага колеру, якая трымае куфар залацістага колеру. За шчытом – жазло Меркурыя залацістага колеру на перакрыжаваных алебардах серабрыстага колеру. Па краях шчыта – дубовыя галінкі залацістага колеру. У  ніжняй частцы шчыта – дэвізная стужка зялёнага колеру з надпісам «СЛУЖБА ІНКАСАЦЫІ» залацістага колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.08.2010 № 418 (рэд. ад 13.10.2016).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.10.2019. Нумар рэгістрацыі А-259.

09sluginkf

Флаг: Прамавугольнае палотнішча з судносінамі шырыні флага да яго даўжыні 1:2. Палотнішча зялёнага колеру з фіялетавай аблямоўкай у ніжняй частцы, якая роўная ¼ вышыні флага. У цэнтры размешчана эмблема службы інкасацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, банкаў і небанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый – варажскі шчыт фіялетавага колеру з выразамі ў верхняй частцы, з аблямоўкай серабрыстага колеру, у цэнтры якога размешчана рука ў стальной пальчатцы серабрыстага колеру трымае куфар залацістага колеру. За шчытом – жазло Меркурыя залацістага колеру на перакрыжаваных алебардах серабрыстага колеру. Па краях шчыта – дубовыя галінкі залацістага колеру. У  ніжняй частцы шчыта – дэвізная стужка зялёнага колеру з надпісам «СЛУЖБА ІНКАСАЦЫІ» залацістага колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.08.2010 № 418 (рэд. ад 13.10.2016).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.10.2019. Нумар рэгістрацыі А-260.