Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

А-35

Нагрудны знак «Ганаровы работнік банкаўскай сістэмы Беларусі»: Уяўляе сабой авал памерам 37х32 мм, у якім на фоне стылізаванай карты Рэспублікі Беларусь размешчана выява будынка Нацыянальнага банка, пад ім – залатыя банкаўскія зліткі і дзве лаўровыя галінкі, якія перасякаюцца. У верхняй частцы па перыметры авала размешчаны надпіс у адзін радок «ГАНАРОВЫ РАБОТНІК БАНКАЎСКАЙ СІСТЭМЫ БЕЛАРУСІ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.01.2004 № 29. Усе выявы і надпісы рэльефныя.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.03.2004. Нумар рэгістрацыі А-35.